На маю думку цэнтральная цікавостка ў мястэчку Новадзевяткавічы – гэта Петрапаўлаўскі касцёл і руіны магутнай званіцы пры ім. Будаўніцтва храма распачалося ў канцы 18 стагоддзя па замове Тадэвуша Слізеня і ягонай жонкі Сафіі Чацвярцінскай, якія былі тагачаснымі ўладарамі Новадзевяткавічаў. Праектам касцёла займаўся архітэктар Антоніа Кжэкзоці. Выніку доўгай працы гэта майстра стаў досыць незвычайны барочны касцёл з багаццем цікавых элементаў.

Новадзевяткавічы

Той храм, які можна паглядзець сёння, даволі моцна адрозніваецца ад першапачатковага варыянту і нават крыху спрошчаны ў архітэктурным плане – усё гэта вынік перабудовы 1872 года. Тады з фасада збілі мармуровыя калоны, знеслі высокую вежу і знялі скульптуры. Тагачасны ўладальнік маёнтка Дзевяткавічы, Альфрэд Слізень, актыўна спрабаваў вярнуць храм, які збудавалі яго продкі, але на ўсе свае пісьмовыя запыты атрымліваў маўклівую адмову.

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Новадзевяткавічах

З 1866 па 1921 храм быў праваслаўным, а затым да 1939 года зноўку каталіцкім. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл заставаўся нядоўгі час дзейным, аднак у 1944 годзе будынак значна пашкоджаны, таму імшы спыніліся.

Петрапаўлаўскі касцёл Новадзевяткавічы старое фота
Старое фота 1943-44 года, афарбавана пры дапамозе ШІ, з прыватнай калекцыі Мікалая Міцюшына

Мясцовыя жыхары саматугам, наколькі было магчыма, аднавілі яго, але імшы з 1947 года больш тут не праводзіліся. На наступныя гады ў сценах Новадзевяткавіцкага храма ўладкавалі склад для мінеральных угнаенняў.

Новадзевяткавічы, Беларусь

Касцёл у Новадзевяткавічах

У пачатку 2000-ых пачаліся сціплыя спробы аднавіць старадаўні касцёл, які дарэчы калісьці будаваўся і як фамільная капліца-пахавальня роду Слізняў.

Закладны камень Новадзевяткавічы
Закладны камень касцёла ў Новадзевяткавічах

Новадзевяткавічы

Асобнай увагі заслугоўвае званіца, пабудаваная адначасова з касцёлам, прыкладна ў 1790 годзе. Высокае збудаванне можна смела назваць дамінантай аграгарадка Новадзевяткавічы.

Руіны ў Новадзевяткавічах

Вежа-званіца складаецца з 3 ярусаў, раней да яе муроў прымыкала яшчэ агароджа з бутавага каменя. Архітэктура гэтага будынка даволі нетыповая – пераход ад барока да стылю класіцызм.

Што паглядзець у Новадзевяткавічах?

Руіны званіцы Новадзевяткавічы

Крыху паводдаль ад гэтага месца можна паглядзець яшчэ і старадаўнія могілкі, дзе захаваліся руіны 2 капліц – Слізняў і Каллупайла.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Калі ехаць ад Слоніма па дарозе Н6348, то храм будзе адразу на ўездзе ў аграгарадок, ніжэй кропка з размяшчэннем яго на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, тады раю дадаць у маршрут Ружаны, Косава і як варыянта заехаць да сядзібы ў Івацэвічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here