Горная сітаўка, або горная пліска (Motacilla cinerea) – гэта стройная і нават, так бы мовіць, элегантная птушка з доўгім хвастом і характарнай знешнасцю. Яна звязана з вадой і часта сустракаецца каля ручаёў, рэк і горных патокаў, адкуль і пайшла ейная назва. У Беларусі птушка лічыцца вельмі рэдкім пралётным відам, які можна часам назіраць узімку.

Птушкі Беларусі - горная сітаўка

Горная сітаўка мае даўжыню цела каля 17–20 сантыметраў, доўгі светлы хвост з белымі краямі (адметная рыса ўсіх плісак). Афарбоўбка ў гэтай птушцы вельмі заўважная: жоўтае брушка і падхвосце, сіняватая з шэрым спіна, галава – таксама шэрая, вочы чорныя, быццам бы рассечаныя жоўта-белай лініяй.

Птушкі Беларусі - горная сітаўка

Птушка горная пліска

Самец горнай пліскі ў шлюбным перыядзе мае чорную або цёмную гарлавіну, у самкі – яна светлая. Самка агулам менш кантрасная, таму ў тэорыі адрозніць птушак можна.

Птушка горная пліска

Горная адрозніваецца ад жоўтай сітаўкі (на якую даволі падобна) больш доўгім хвастом і шэрай спінай. Але як і ўсё іншыя пліскі, Motacilla cinerea, – вельмі актыўная, увесь час кудысьці рухаецца і быццам бы бесперапынна ківае хвастом.

Горная трясогузка Беларусь

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here