Недалёка ад Вілейскага вадасховішча, знаходзіцца аграгарадок Вязынь, дзе можна паглядзець даволі цікавы касцёл. Само мястэчка вядома ажно з 15 стагоддзя, але Вязынь неаднаразова пераходзіла ад аднаго гаспадара да іншага, таму гістарычны лёс крыху блытаны.

Беларусь poshyk.info

Касцёл у Вязыні

Каталіцкая парафія з’явілася тутака прыкладна ў 1543 годзе, калі віцебскі ваявода Юрый Насілоўскі, заснаваў у Вязыні першы касцёл пад тытулам Святой Ганны. Гэты храм быў драўляны і хутчэй за ўсё стаяў крыху ў іншым месцы. Таксама ён некалькі разоў грунтоўна перабудоўваўся, а ў 1830 годзе – храм замянілі новым будынкам.

Касцёл Вязынь

У 1864 годзе гісторыя парафіі ў Вязыні скончылася – яна была ліквідавана, а касцёл перадалі праваслаўным. Дарэчы, сённяшняя царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы стаіць на тым месцы дзе быў касцёл, дзейнічае яна і сёння. Насупраць, на другім баку шашы, захаваліся старыя каталіцкія могілкі. Сярод іх вылучаюцца надмагіллі Бельскіх, Гяцэвічаў, Янкоўскіх.

Цікавосткі Беларусі - Вязынь

У 1808 годзе, гаспадаром маёнтка стаў Вікенцій Гечан-Гяцэвіч, які заклаў у Вязыні радавую сядзібу. Праз сто гадоў, у 1908 годзе, побач з сядзібай была збудавана і капліца-пахавальня для тых самых Гяцэвічаў, як разумееце – гэта і ёсць касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Касцёл Вязынь
1912/2025

Цікавосткі Беларусі - Вязынь

Будынак выглядае вельмі цікава, а бутавы камень, які быў грунтам для будоўлі храма, – добра падкрэслівае аўтэнтычнасць. Касцёл у Вязыні – гэта яркі прыклад стылю неаготыка, з украпінамі мадэрну.

Вязынь, Беларусь
2025

Фасад касцёла завершаны шатровай званіцай, а ў формах прасочваецца выразная сіметрыя. Зальная прастора з 5-граннай апсідай перакрыта зорчатымі скляпеннямі, на жаль патрапіць унутр даволі складана, – таму без фота.

Вязынь, Беларусь

Касцёлы Беларусі апісанне і фатаграфіі

Пасля вайны і з прыходам савецкай улады касцёл у Вязыні прымусова зачынілі. У сценах храма тады зрабілі мясцовы клуб, апасля, некаторы час тут нават быў музей.

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вязыні
фота 2019 года

У 1993 годзе, будынак касцёла павярнулі каталікам. Касцёл аднавілі, а ў Вязыні зноў зарэгістраваная, цяпер ужо самастойная, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Цікавыя касцёлы Беларусі

Храмы Беларусі

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай беларускай цікавосткі на мапе:

За 12 кіламетраў ад Вязыні, у Абадоўцах, можна паглядзець руіны маёнтка Багдановічаў. Таксама можа быць цікава заехаць у Асцюковічы, дзе калісьці стаяла сядзіба Тукалаў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here