У невялічкай вёсачкі Асцюковічы, што ў Вілейскім раёне, можна паглядзець рэшткі маёнтка Тукалаў, а дакладна пілоны брамы, свіран, парк, падмуркі сядзібнага дому.

Рэшткі сядзібы ў вёсцы Асцюковічы

Першапачаткова, мястэчка Асцюковічы належала Незабытоўскім, ад якіх ужо маёнтак перайшоў у якасці пасагу да сям’і Тукалаў. Гэты род не быў значна выбітным у гісторыі краіны, але яго радавод бярэ пачатак яшчэ ў 15 стагоддзі. Першым з гэтага роду, хто пасяліўся ў Асцюковічах, верагодна, быў Ігнаце Тукала. Мяркуецца, што пры ім і пачалося фармаваннем сядзібы. Так у сваім першапачатковым выглядзе сядзіба ўяўляла сабой выцягнуты прамавугольны будынак, які быў пабудаваны на высокім цокалі з вокнамі. Цэнтральная частка будынка мела два паверхі, а бакавыя крылы – па аднаму. Галоўны фасад вылучаўся магутным чатырох калонным порцікам з трохвугольным франтонам, які быў апраўлены кансольным карнізам з акном.

Усадьба Тукалло Остюковичи старое фото
Сядзіба Тукалаў, графічная рэканструкцыя з ШІ, на падставе старога здымка 1914 года

Паркавы бок сядзібы быў падзелены трыма рызалітамі рознага памеру, усе яны былі ўвянчаны трохвугольнымі франтонамі з паўкруглымі вокнамі, падобнымі да франтона калоннага порціка.

Як выглядала сядзіба ў вёсцы Асцюковічы
Паркавы бок сядзібы Тукалаў, графічная рэканструкцыя з ШІ, на падставе старога здымка 1914 года

Прыгожая мураваная сядзіба стаяла ў Асцюковічах да Другой сусветнай вайны. Будынак быў узорным прыкладам архітэктурнага стылю класіцызм. Дакладна невядома ці збудавалі сядзібу пры Тукалах, ці крыху раней пры Незабытоўскіх, бо па выніку, абодва гэтых роду ў нейкі момант даволі добра парадніліся. Большасць крыніц інфармацыі сыходзяцца на думкі, што дом збудаваны ў першай палове 19 стагоддзя.

Усадьба Тукалло Остюковичи

Асцюковічы сядзіба Тукалаў

Напачатку 20 стагоддзя, па ініцыятыве Алены з Тукалаў, да асноўнага аб’ёму сядзібы была дабудавана прамавугольнае крыло, якое выконвала ролю дамавой капліцы. Інтэр’ер дома, першапачаткова меў даволі строгую рэгулярную планіроўку, але яна была часткова зменена з часам. Апошняя ўладальніца Асцюковічаў, – Соф’я Тукала, расстраляна ў 1942 годзе. Сядзіба згарэла ў канцы Другой сусветнай вайны, сёння нават складана адшукаць падмуркі.

Сядзіба Тукалаў

Яшчэ адна частка былога маёнтка Асцюковічы, якая больш менш захавалася, – гаспадарчыя будынкі канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя. Іхні стан безумоўна даволі дрэнны, але гэта тая самая гістарычная спадчына, вартая ўвагі.

Асцюковічы

Ніжэй кропка з адзнакай брамы на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава заехаць у Вязынь і Абадоўцы.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here