На афіцыйным сайце сэрвісу Airbnb з'явіўся новы апдэйт інфармацыі. Цяпер карыстацца паслугамі браніравання жылля і забаў па ўсім свеце не атрымаецца ў трымальнікаў акаўнтаў з РБ і РФ. Такое паведамленне з'явілася ў афіцыйных блогах кампаніі на даменах ru і com.

З 4 красавіка паслугі сервісу Airbnb для жыхароў Беларусі не даступны

Нагадваю, што кампанія Airbnb прыпыніла сваю дзейнасць у Беларусі, а таксама ў Расіі, з 4 сакавіка. Калі раніцай яшчэ паказваліся актуальныя варыянты жылля на карце сэрвісу даступныя для браніравання, то бліжэй да абеду выдае паведамленне. "Нічога не знойдзена".

*Airbnb - Папулярны турыстычны сэрвіс для кароткатэрміновай арэнды жылля па ўсім свеце.

З 4 сакавіка скарыстацца Airbnb у РБ не выйдзе

Аднак да канца не зусім зразумела як канкрэтна будзе рэалізавана гэтая блакіроўка. На сённяшні дзень усё працуе амаль у штатным рэжыме. Для цеста паспрабаваў знайсці кватэру ў Варшаве - кантакт ёсць. Магчыма могуць быць абмежаванні на фінальным этапе брані (з карткамі напрыклад?). У любым выпадку інфармацыю дапоўню.

З 5 сакавіка таксама свае паслугі на тэрыторыі Беларусі і Расіі абмежаваў Booking Holdings.

Сэрвісы Booking Holdings часткова недаступныя ў Беларусі

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары