браніраванне Holdings - гэта адна з найбуйнейшых турыстычных кампаній у свеце. Ёй належаць такія вядомыя сэрвісы для падарожжаў як Booking, Agoda, Rentalcars, Priceline, Kayak, Opentable. Увечары 4 сакавіка, прэзідэнт і генеральны дырэктар Глен Фогель паведаміў што Booking Holdings прыпыняе прадастаўленне паслуг на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Што гэта значыць?

Ужо з сённяшняга дня знайсці жыллё праз той жа Букінг у Менску ці любым іншым горадзе краіны. ня выйдзе. Як і ў выпадку з Airbnb пры запыце, выдаецца паведамленне: "0 варыянтаў размяшчэння".

Сэрвісы Booking Holdings часткова недаступныя ў Беларусі

Забраніраваць гатэль ці кватэру ў іншых краінах з Беларусі ці Расіі пакуль можна без абмежаванняў.

Што іншыя сэрвісы?

Сэрвіс для рэзервавання аўтамабіляў Rentalcars таксама недаступны.

Сэрвісы Booking Holdings часткова недаступныя ў Беларусі

Agoda на 5 сакавіка працуе ў штатным рэжыме, магчыма гэта тэхнічная затрымка. Каяк – нават не дае абраць гарады накшталт Масквы і Мінска.

Сэрвісы Booking Holdings часткова недаступныя ў Беларусі

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары