З аднаго боку ў Абу-Дабі велізарная колькасць розных гатэляў, большасць з якіх можна аднесці да прэміум сегменту. Аднак тыя гатэлі, якія будаваліся больш за 15-20 гадоў таму сёння ўжо з вялікай нацяжкай цягнуць на гэты статус, затое маюць шыкоўны плюс - размяшчэнне. Адзін з такіх прыкладаў як раз гатэль - Oryx Hotel.
Досыць стары каб адчуць інтэр'еры былых часоў, затое ў 3 хвілінах пешку ад галоўнага пляжу горада. Як разумееце знайсці гатэль у ААЭ блізка да вады і з танным коштам - праблема.
Гатэль уяўляе сабой 18 павярховы будынак, нумары класічныя, але з плюсаў - памер, тут прасторны пакой метраў на 35 з асобнай ваннай і душам.
Нажаль у нумары бракуе простых рэчаў накшталт праса, які безумоўна чакаеш убачыць у гатэлі заяўленым як 4 зоркі. Мэбля ў нумары старэнькая, вокны не адчыняюцца, але ўсё даволі чыста і акуратна.
Што ў гатэлі Oryx цешыла дык гэта хуткі інтэрнэт, але з небяспечным wi-fi злучэннем.
Таксама ёсць магчымасць узяць сняданак, суцэль насычаны і разнастайны. Думаю яму лёгка можна даць адзнаку класічны кантынентальны.
Пасля кожнай уборкі ў нумары пакідаюць бутэлькі з пітной вадой, ёсць імбрычак каб зварыць каву ці гарбату. Яшчэ адзін невялікі плюс гатэля - у будынку знаходзіцца крама з алкаголем, дзе можна набыць піва і віно. У ААЭ алкаголь у рэстаранах і барах дастаткова дарагі, піва будзе каштаваць каля 15 $, а ў краме цэны значна ніжэйшыя.
А вось да вялікага плюсу гатэля дадам тое, што на верхнім паверсе ёсць басейн з зонай для адпачынку і нядрэнным відам на горад.
Oryx Hotel лёгка парэкамендаваць тым хто падарожнічае парамі, альбо ў адзіночку, без асаблівых чаканняў на прэміум і лакшэры. Паглядзець цэны пад вашыя даты можна вось тут, лепшы варыянт як раз знайшоў праз сайт Паездка.
Ніжэй кропка з размяшчэнне гатэля на мапе, як бачыце да пляжу некалькі хвілін пешку, таксама ў крокавай адлегласці прыпынак аўтобуса, буйныя крамы і парк.
Абу Дабі нельга назваць горадам багатым на славутасці, але адно месца сапраўды варта вылучыць - музей Луўр.