З аднаго боку ў Абу-Дабі велізарная колькасць розных гатэляў, большасць з якіх можна аднесці да прэміум сегменту. Аднак тыя гатэлі, якія будаваліся больш за 15-20 гадоў таму сёння ўжо з вялікай нацяжкай цягнуць на гэты статус, затое маюць шыкоўны плюс - размяшчэнне. Адзін з такіх прыкладаў як раз гатэль - Oryx Hotel.

Водгук аб гатэлі Oryx Hotel

Досыць стары каб адчуць інтэр'еры былых часоў, затое ў 3 хвілінах пешку ад галоўнага пляжу горада. Як разумееце знайсці гатэль у ААЭ блізка да вады і з танным коштам - праблема.

Гатэль уяўляе сабой 18 павярховы будынак, нумары класічныя, але з плюсаў - памер, тут прасторны пакой метраў на 35 з асобнай ваннай і душам.

Недарагі гатэль каля вады Абу Дабі

Фотаздымкі Oryx Hotel

Нажаль у нумары бракуе простых рэчаў накшталт праса, які безумоўна чакаеш убачыць у гатэлі заяўленым як 4 зоркі. Мэбля ў нумары старэнькая, вокны не адчыняюцца, але ўсё даволі чыста і акуратна.

Oryx Hotel Abu Dhabi
выгляд з акна

Што ў гатэлі Oryx цешыла дык гэта хуткі інтэрнэт, але з небяспечным wi-fi злучэннем.

Таксама ёсць магчымасць узяць сняданак, суцэль насычаны і разнастайны. Думаю яму лёгка можна даць адзнаку класічны кантынентальны.

Як кормяць у гатэлі Oryx Hotel
На сняданак заўсёды быў амлет, салаты, некалькі варыянтаў індыйскай ежы, ёгурты, прысмакі, кава, сокі.

Пасля кожнай уборкі ў нумары пакідаюць бутэлькі з пітной вадой, ёсць імбрычак каб зварыць каву ці гарбату. Яшчэ адзін невялікі плюс гатэля - у будынку знаходзіцца крама з алкаголем, дзе можна набыць піва і віно. У ААЭ алкаголь у рэстаранах і барах дастаткова дарагі, піва будзе каштаваць каля 15 $, а ў краме цэны значна ніжэйшыя.

А вось да вялікага плюсу гатэля дадам тое, што на верхнім паверсе ёсць басейн з зонай для адпачынку і нядрэнным відам на горад.

Oryx Hotel водгук і фота

Oryx Hotel лёгка парэкамендаваць тым хто падарожнічае парамі, альбо ў адзіночку, без асаблівых чаканняў на прэміум і лакшэры. Паглядзець цэны пад вашыя даты можна вось тут, лепшы варыянт як раз знайшоў праз сайт Паездка.

Ніжэй кропка з размяшчэнне гатэля на мапе, як бачыце да пляжу некалькі хвілін пешку, таксама ў крокавай адлегласці прыпынак аўтобуса, буйныя крамы і парк.

Абу Дабі нельга назваць горадам багатым на славутасці, але адно месца сапраўды варта вылучыць - музей Луўр.

Падборка цікавых экскурсій.

Страхоўка ў ААЭ.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары