Горад Высокае, што ў Брэсцкай вобласці, злёгку мог бы паспаборнічаць у турыстычным патэнцыяле з якім-небудзь Косава ці нават самім Нясвіжам. Вы можа здзівіцеся, але тутака ў свой час таксама знаходзіўся сапраўдны замак, які быў узведзены яшчэ ў другой палове 17 стагоддзя пры Сапегах. На жаль, сёння ад былога абарончага збудавання захаваліся толькі руіны брамы і земляныя ўмацаванні, але і яны могуць прыемна ўразіць.

Высокае замак Сапегаў
2025
Руіны брамы і замак Сапегаў у горадзе Высокае
2022

Высокае ў 1647 годзе перайшло да Паўла Яна з Сапегаў, пры ім дарэчы пачалося фармаванне будучай крэпасці, а ўжо будаўніцтва працягнуў ягоны сын.

Замак Сапегаў у Высокім

Высокаўскі замак спачатку будаваўся як абарончы пункт, вакол ён быў акружаны ракой, надзейна ўмацаваны, таму здольны трымаць амаль любую аблогу. Аднак шмат якія пабудовы крэпасці былі выкананы з дрэва, за выключэннем той самай уязной брамы.

брама Высокае
Так брама-крэпасць выглядала ў 1876 годзе, малюнак Напалеона Орды.

Пасля моцнага пажару ў 1748 годзе, які знішчыў частку замка, Сапегі перамясцілі сваю радавую рэзідэнцыю ў Слонім.

Высокае, Брэсцкая вобласць

Нягледзячы на гэтыя факты, замак у Высокім не закінулі, а нават часткова аднавілі. На малюнку Напалеона Орды, добра відаць што на канец 19 стагоддзі, брама цэлая. Менавіта гэты будынак пасля і будуць лічыць замкам у горадзе Высокае (што не зусім дакладна, бо сам замак быў на месцы сённяшняга стадыёна).

Высокае

Высокое, Беларусь

Брама Сапегаў першапачаткова была двухпавярховая, памерамі каля 20 на 13 метраў, з трыма варотамі і пад’ёмным механізмам мастка. Паабапал брамы стаялі круглыя ​​вежы і каравульныя памяшканні.

Замак Сапег у пачатку 20 стагоддзя.
Так выглядала брама напачатку 20 стагоддзя, тыльны бок. Крыніца фота: radzima.org аўтар: Уласюк Юрый

Славутасці ў горадзе Высокае

У 1816 годзе ў Высокім будуецца палац Патоцкіх, які ў далейшым забярэ на сябе дамінуючае становішча ў забудове горада і парка.

Брама ў горадзе Высокае

20 стагоддзе для былога замка Сапегаў не абяцала нічога добрага. Брама актыўна разбуралася і напрыканцы 90-х ужо нагадвала разваліны, у якіх складана пазнаць будынак з малюнка Орды.

Брама і гісторыя замка Сапегаў
1917 год

Высокаўскі замак

Улетку 2014 года адбылася кансервацыя руін, – гэта павінна дапамагчы захаваць старадаўні помнік архітэктуры да лепшых часоў, якія пакуль яшчэ не надышлі.

Руіны замка Сапегаў у Высокім

Знайсці месца, дзе стаяў замак, не складзе вялікай працы. Брама знаходзіцца ў цэнтральнай частцы парка, сюды вядуць усе дарожкі і сцяжынкі. Ніжэй кропка, з адзнакай на мапе:

У Высокім яшчэ можна наведаць Траецкі касцёл і былы кляштар манахаў-баніфратаў, гэтыя будынкі адносяцца да другой паловы 18 стагоддзя.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь