Відзы – гэта буйны гарадскі пасёлак у Браслаўскім раёне, які знаходзіцца ў памежнай зоне з Літвой. Першыя згадкі пра гэтае места адносяцца ажно да сярэдзіны 15 стагоддзя, калі прадстаўнікі роду Нарушэвічаў заснавалі тутака паселішча “Відзы”. Затым мястэчка пераходзіла ад аднаго шляхетнага роду да другога, у гэтым спісе: Даўгірдавічы, Гаштольды, Пацы, ну і безумоўна, найбольш заўважныя ў гісторыі пасёлка, – Ваўжэцкія. Галоўная цікавостка ў Відзах – гэта вялізарны неагатычны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (сустракаецца таксама і варыянт – храм Святой Тройцы).


Гэты храм імаверна адзін з самых высокіх у Беларусі, яго вышыня складае ад 58 да 76 метраў па розных крыніцах інфармацыі (для параўнання, вышыня касцёла ў Гервятах 61 метр).

Праўда, паглядзеўшы адзнакі вышыні на фота з дрона, перакананы, што касцёл не вышэйшы за 60 метраў. І хутчэй за ўсё не з’яўляецца самым высокім храмам Беларусі.

Каталіцкі прыход у Відзах існаваў з моманту заснавання. Яшчэ ў 1481 годзе сюды прыбылі манахі ордэна бернардзінцаў са сваёй місіяй. Яны пабудавалі тутака невялічкі драўляны храм. Аднак у сярэдзіне 18 стагоддзі, іх месца занялі езуіцкія манахі, якія адбудавалі новы касцёл, будынак якога прастаяў да 1867 года.


Сучасны Троіцкі касцёл у Відзах (яго даволі часта называюць менавіта так) пачалі будаваць у 1909 годзе і цалкам скончылі праз 5 гадоў, якраз да моманту, калі пачалася Першая сусветная вайна.

Відзаўскі касцёл – гэта яркі прыклад архітэктурнага стылю неаготыка, за праект храма быў адказны архітэктар Вацлаў Міхневіч.

Масіўныя шмат’ярусныя вежы, кантаваная апсіда, контрфорсы па перыметры, зубчастыя завяршэнні франтона, багацце вострых арачных вокнаў і многія іншыя элементы гэтага папулярнага стылю пачатку 20 стагоддзя.

Так склалася, што лінія фронту знаходзілася шчыльна да Відзаў, а высокі будынак касцёла служыў выдатным арыенцірам для карэкціроўкі артылерыйскага агню на мясцовасці. У выніку, за 3 гады баявых дзеянняў, касцёл ператварылі ў руіны.

Ягоныя сцены былі ўсе ў дзірах ад куль і снарадаў. Дарэчы некаторыя гільзы ад буйнога калібру можна ўбачыць і сёння, іх пакінулі як напамін аб тых падзеях.

Пасля заканчэння вайны Відзы засталіся ў складзе Міжваеннай Польшчы. Касцёл у той перыяд поўнасцю аднавілі, а службы праходзілі ажно да 1950 года. Потым савецкія ўлады прыход закрылі, а ў сценах храма вырашылі размясціць склад.


Крыху пазней прызначэнне зноў змянілі, так прасторнае памяшканне сталі выкарыстоўваць як спартыўную залу мясцовага сельскагаспадарчага вучылішча.


Крыху пазней прызначэнне зноў змУ 1989 годзе касцёл вернуты вернікам, амаль адразу пачынаюцца рэстаўрацыйныя працы.


У 1994 годзе храм урачыста асвячоны першым кардыналам Беларусі – Казімірам Свёнткам.

Касцёл – гэта дамінанта ў Відзах, храм будзе лёгка знайсці, бо знаходзіцца ў самым цэнтры, на вуліцы Кірава 1, ніжэй адзнака на мапе:
Яшчэ адна славутасць пасёлка – гэта стараверская царква. На шляху ў Відзы-Лаўчынскія, дзе захавалася сядзіба Ваўжэцкіх, звярніце ўвагу і на руіны капліцы 1861 года. Таксама раю заехаць да касцёлу ў мястэчку Слабодка.










