Мястэчка Вялікая Рагозніца знаходзіцца на трасе Р50, дзесьці паміж горадам Масты і Зэльвай. Калісьці ў гэтым краі быў маёнтак Сухадольскіх, ад якога захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў, а таксама сядзібны дом. Апроч таго, у Вялікай Рагозніцы ёсць даволі цікавы касцёл з рысамі канструктывізму і нават неараманскага стылю.

Вялікая Рагозніца касцёл

Вялікая Рагозніца касцёл

Будынак строгі, па сваёй форме яго дакладна можна назваць унікальным, бо падобных храмаў у Беларусі не тое каб і шмат.

Вялікая рагозніца касцёл

Касцёл пабудаваны ў першай палове 20 стагоддзя, быў скончаны ў 1926 годзе, намаганнямі ўладара маёнтка – Оскара Мяштовіча, які выкупіў Вялікую Рагозніцу ў мінулых гаспадароў Шабанскіх.

Касцёл Вялікая Рагозніца

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі выкананы з буйных колатых валуноў, якія, па адной з версій, збіралі па ўсёй акрузе. Храм аднавежавы, перад уваходам стаіць простая брама і агароджа з бутавага каменя.

Вялікая Рагозніца - цікавосткі Беларусі

Касцельная тэрыторыя выглядае досыць сціпла, без дарослых дрэў і якіх-небудзь дэкаратыўных элементаў, за якія мог бы зачапіцца позірк.

Касцёл у стылі канструктывізм

Знайсці гэты касцёл будзе нескладана, бо ён месціцца адразу ля трасы, міма не праехаць. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Што яшчэ паглядзець у гэтым рэгіёне? Недалёка ад пасёлка Вялікая Рагозніца знаходзіцца населены пункт Пескі, у якім захаваўся унікальны касцёл Маці Божай Ружанцовай у неагатычным стылі. Таксама па дарозе можна наведаць праваслаўныя храмы ў Пацэвічах і Самуйлавічах Дольных.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here