Высокае – гэта невялічкі горад  у Камянецкім раёне, Брэсцкай вобласці, дзе сёння жыве каля пяці тысяч чалавек. Да пачатку Другой сусветнай вайны тут была вялікая яўрэйская абшчына, якая складала парадку 2000 чалавек (гэты прыкладна 35% ад усіх тагачасных жыхароў). Таму не дзіва, што ў Высокім дзейнічала яўрэйская школа, а таксама сінагога, рэшткі якой можна паглядзець.

Закінутая сінагога Высокае

Дакладная дата будаўніцтва гэтай сінагогі – невядомая. У розных крыніцах згадваецца перыяд з канца 18 – і да другой паловы 19 стагоддзя.

Руіны сінагогі ў горадзе Высокае

Пасля вайны будынак сінагогі ў Высокім не быў разбураны, а ў яго сценах арганізавалі спартыўную школу.

Сінагога ў Высокім старым фота
фота з сайта kamenets.by | як мяркуецца, сярэдзіна 20 стагоддзя

Сінагога ў горадзе Высокае

А вось калі будынак стаў непатрэбны, тады яго наўпрост закінулі. Ёсць такая думка, што нават былі спробы знесці гэтую сінагогу, інакш складана растлумачыць вялізны разлом на месцы ўваходу.

Высокае сінагога

Рэшткі сінагогі ў горадзе Высокае, Брэсцкая вобласць

Некалькі гадоў таму ля сцен былога яўрэйскага храма ўсталявалі мемарыяльную пліту ў памяць аб расстраляных і загінуўшых яўрэях у Высокім.

У горадзе Высокае варта таксама паглядзець Траецкі касцёл і браму замка Сапегаў.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь