Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, у 1772 годзе, Чачэрск аказаўся ў складзе Расійскай імперыі. Па рашэнні імператрыцы Кацярыны II горад быў аддадзены аднаму з яе фаварытаў – графу Захару Рыгоравічу Чарнышову. Пры ім Чачэрск значна змяніўся і капітальна перабудаваны. З аднаго боку Чарнышоў узвёў каменную ратушу, некалькі цэркваў, тэатр, бровар і нават касцёл. З іншай – менавіта па яго рашэнню знеслі стары замак які нагадваў аб старажытнай гісторыі горада.

Помнік Чарнышаву ў Чачэрску

Свой маёнтак у Чачэрску граф Чарнышоў таксама ўладкаваў з пышнасцю і камфортам. У 1774 годзе тут ён прымаў будучага імператара Паўла Пятровіча.

Палац Чарнышовых-Круглікавых у Чачэрску

Сядзіба-палац графа Чарнышова ў Чачэрску

Аднак надоўга ў Чачэрску Чарнышоў не затрымаўся і ўжо ў 1782 годзе адбыў на новае месца службы ў Маскву, дзе праз пару гадоў сканаў. Так як граф не меў прамых спадчыннікаў, то лёс Чачэрскага маёнтка заставаўся незразумелым, аднак у выніку землі дасталіся малодшаму брату Івану.

Палац Чарнышовых Чачэрск

Палац, які можна ўбачыць сёння, значна змяніўся і быў не аднойчы перабудаваны за сваю доўгую гісторыю. Кожны наступны ўладальнік, пачынаючы з 1784 года, уносіў карэкціроўкі ў архітэктуру і планіроўку аж да 1860 года, пакуль сядзіба не стала фамільнай рэзідэнцыяй Чарнышовых-Круглікавых. Пры іх палац канчаткова сфарміраваны і скончаны.

Чачэрскі палац

Палац у Чачэрску

Напачатку 20 стагоддзі сядзібу ў Чачэрску перадалі пад патрэбы земскай школы, якая працавала тутака да 1925 года. Затым установа была пераўтворана ў 7-класную школу. Падчас вайны палац моцна пацярпеў, частка жылога корпуса поўнасцю згарэла. З-за гэтага будынак у чарговы раз перабудавалі, таму казаць пра яго архітэктурны стыль даволі праблематычна, можна апісаць яго як эклектычны.

Славутасці Чачэрска

У познія савецкія гады ў сценах былога палаца размяшчаліся розныя дзіцячыя ўстановы: бібліятэка, школа і нават нейкі час аддзяленне бальніцы. У канцы 90-ых сядзібу Чарнышовых-Круглікавых ізноў перабудоўваюць і рамантуюць. Левае крыло перарабляюць пад спартыўную залу (працуе і сёння).

Старадаўні маёнтак у Чачэрску

Зусім нядаўна частку будынка, які не выкарыстоўваецца, закансервавалі і пафарбавалі ў белы колер.

Што паглядзець у Чачэрску?

Ад графскіх пабудоў захаваўся таксама бровар. Прадпрыемства працуе, таму паглядзець можна толькі з боку дарогі.

Вінакурня ў Чачэрску

Чачэрскі палац знаходзіцца на вуліцы Ульянава, зусім недалёка ад цэнтра, ніжэй кропка з размяшчэннем цікавосткі на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях то мае сэнс заехаць у Гомель, а таксама па магчымасці наведаць палац у Жылічах.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь