На канале Natatnik выйшаў падкаст пра праект і сайт poshyk.info. Тут размова будзе пра вандроўкі і падарожжа па Беларусі, пра старыя паштоўкі і як пачаць іх збіраць, а таксама пра фотапаляванне на птушак.
Калі вы плануеце сваю самастойную паездку па Беларусі, паглядзіце мапу з цікавосткамі, мо знойдзеце на ёй вартыя ўвагі аб’екты і лакацыі. А калі вам цікава яшчэ крыху больш даведацца пра праект poshyk.info, паслухайце падкаст ад Vandra – Як бачыцца Беларусь праз 10 год актыўных вандровак.
Таксама не забывайце, што на Youtube канале Natatnik можна паглядзець дзясяткі самых розных падкастаў на цікавыя тэмы.








