Аб адмене фестываля «НАШ ГРУНВАЛЬД 2020»

22-23 жніўня 2020 на тэрыторыі музейнага комплекса “Дудуткі” павінен быў у дванаццаты раз прайсці міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд». На сённяшні дзень гэта найстарэйшы і найбуйнейшы фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У 2020 годзе нам давялося доўга і дбайна змагацца за фестываль “Наш Грунвальд”.

Спачатку – з пандэміяй каронавіруса і закрытымі межамі, пазней – са строгімі мерамі бяспекі і неабходнымі ўзгадненнямі і дазволамі. Мы ведалі, што вы чакаеце фэст, і рабілі ўсе магчымае, каб хутчэй абвясціць яго даты. Нарэшце, два дні таму мы ўсё ж такі атрымалі дазвол на правядзенне мерапрыемства. Мы вельмі хацелі адзначыць важную гістарычную дату разам з вамі і правесці, так ужо сталася, адзіны ў гэтым сезоне фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Акрамя традыцыйнага турнірнага блока мы, як заўсёды, рыхтавалі вялікі святочны канцэрт, у лайн-апе якога здолелі сабраць лепшыя беларускія каманды. Музычную частку фэста павінны былі складаць гурты Стары Ольса, Irdorath, Gods Tower, «Крама», Палац, Aillion, Yann Zhanchak, Няміга і шмат іншых выдатных калектываў.

Але, як ні шкада нам намаганняў і спадзяванняў, у кантэксце падзеяў, якія сёння адбываюцца ў роднай Беларусі, ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання не прадстаўляецца магчымасць правесці фестываль “Наш Грунвальд” у запланаваныя даты.

Мы шчыра спачуваем складаным абставінам, у якіх апынулася наша Краіна, і таму адкладаем правядзенне фэста “Наш Грунвальд” да больш дарэчнага часу.

Лепш, калі бітвы адбываюцца толькі на турнірных пляцоўках гістарычных фестываляў.

Спадзяемся на вашу падтрымку і паразуменне і чакаем сустрэчы! Беражыце сябе.

«Сэрца – Айчыне, гонар – нікому!»

«Наш Грунвальд»

Традыцыйна фестываль «Наш Грунвальд» быў прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў, а адной з яго галоўных падзей была рэканструкцыя самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, што адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага.

Грунвальдская бітва – адна з тых слаўных старонак ваеннай гісторыі нашай краіны, якая шмат у чым прадвызначыла шлях яе развіцця на наступныя стагоддзі.

Ёсць добрае апісанне значэння гэтай падзеі для Беларусі: на бітву ішлі віцябляне, палачане, смаляне, аршанцы, а вярталіся – ліцвіны, продкі сучасных беларусаў.

У мерапрыемствах фестываля штогод прымаюць удзел больш за 500 рэканструктараў – прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, краін Еўропы.

На працягу двух фестывальных дзён праходзяць рыцарскія турніры ў пешым страі ў фармаце «шчыт-меч», турнір алебардыстаў і капейшчыкаў, турнір лучнікаў, масавыя бітвы – бугурты, сярэднявечныя манёўры, «Бітва Двароў», турнір «пяцёрак», конны турнір, а таксама адбываецца маштабная рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы.

Асобным блокам праграмы лічыцца канцэртная праграма «Пір пасля Бітвы». У 2020 годзе на працягу двух дзён на двух сцэнах фестываля павінны былі прайсці выступленні беларускіх фолк і рок-калектываў. Сёння ўжо можна смела гаварыць пра фармат «фестываля ў фестывалі» – музычнага open-air «Пір пасля Бітвы». Хэдлайнерамі канцэртнай праграмы 2020 года планаваліся гурты Стары Ольса, Irdorath, Gods Tower, Крама, Палац, Aillion, Yann Zhanchak, а таксама яшчэ больш за 10 калектываў.

Падчас фестываля праходзяць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, працуе кірмаш «Горад майстроў», інтэрактыўныя пляцоўкі. Таксама дзейнічаюць майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабу зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многія іншыя.

Подробнее об основных площадках фестиваля

Главная фестивальная площадка – ристалище. На этой площадке (справа от входа в музей) на протяжении двух дней будут проходить основные мероприятия фестиваля:

  • Пеший рыцарский турнир. Поединки проходят по канонам средневековых турниров. В финале определяется сильнейший рыцарь турнира.
  • Массовые сражения рыцарей, бугурты – на площадке происходит демонстрация реального средневекового боя. В рамках бугуртов проходят сражения: «захват знамени», при котором один из отрядов должен захватить знамя противников и не потерять свое, «битва на мосту» – каждый из отрядов должен перейти на противоположную сторону узкого моста, «штурм ворот», один из отрядов защищает ворота «Замка», другой должен прорваться внутрь. А также другие варианты тактических бугуртов.
  • Битва Дворов – формат сражения рыцарей, который может разворачиваться по нескольким сценариям. Формат поединков выбирают предводители «Дворов». Представление участников сопровождается выходом герольдов, соответствующим церемониалом.
  • Турнир алебардистов/копейщиков – сражение в формате «один на один» воинов, вооруженных длинномерным древковым оружием.
  • Театрализованная реконструкция эпизода «Грюнвальдская битва» – масштабная реконструкция событий 15 июля 1410 года с воссозданием тактических перемещений войск. В реконструкции битвы будет принимать участие артилерия, осадные машины, конница. Будут построены оборонительные сооружения.
  • Конный турнир – полноконтактные турнирные конные сшибки, при которых два рыцаря направляют своих коней друг на друга, стараясь выбить противника из седла ударом длинного копья на полном скаку.

Концертная площадка. На главной сцене пройдет «фестиваль в фестивале» – музыкальный open-air «Пир после Битвы».  На сцене выступят коллективы, исполняющие folk/folk-rock/rock/metal музыку и музыку смежных направлений.

Центральная площадь усадьбы «Дудутки» (Вторая сцена). Расположена в конце главной аллеи, ведущей от входных ворот. В течении двух дней здесь будут проходить мастер-классы по танцам, выступления музыкальных коллективов, театрализованные постановки, средневековые игры, выступления уличных театров, факиров, музыкальных коллективов. Принять участие в мастер-классах смогут все желающие.

Город мастеров. Расположен слева от входа в музей. На протяжении всего фестиваля здесь можно будет познакомиться с работой мастеров и ремесленников, использующих средневековые технологии, приобрести сувенирную продукцию, поучаствовать в ремесленных мастер-классах (кузнечное дело, гончарство, обработка камня, оружейное дело, литье, плавка руды, ткачество и т.д.)

 Интерактивные площадки. Интерактивные площадки будут расположены по всей территории музея «Дудутки». Каждый желающий сможет поучаствовать в средневековых играх, испытаниях, обучиться стрельбе из лука, арбалета, принять участие в мастер-классе по фехтованию, посетить средневековую пыточную. Впервые на фестивале будет возведена «Рыцарская полоса препятствий», состоятся «Игры горцев».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

5 1 голос
Article Rating
Подписаться
уведомления
0 Комментарий
Inline Feedbacks
Посмотреть все комментарии