Мястэчка Хоўхлава досыць старажытнае, у пісьмовых крыніцах згадкі пра яго сустракаюцца ўжо ў першай палове 15 стагоддзя, але пад назвай Хоўхлу. Першы парафіяльны касцёл у Хоўхлава быў збудаваны ажно ў 1437 годзе. А вось той храм які можна паглядзець сёння, з’яўляецца так бы мовіць “нашчадкам” таго старога будынка, – пра яго будзе падрабязней.

Драўляны касцёл у Хоўхлава
2026 год
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Хоўхлава
2019 год

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў узведзены ў 1738 годзе ў заходняй частцы мястэчка, на добра бачным узвышшы. Гэта можа падацца дзіўным, але храм добра захаваўся да нашых дзён, нягледзячы на тое, што цалкам выкананы з дрэва.

Хоўхлава касцёл

Касцёл у Хоўхлава з’яўляецца архітэктурным помнікам драўлянага дойлідства з рысамі барока і класіцызму. Будынак прамавугольны, стаіць на моцным падмурку з бутавых каменёў, накрыты гонтавай страхой і завяршаецца пяціграннай апсідай.

Касцёлы Беларусі - Хоўхлава

Першапачатковае аблічча касцёла крыху адрознівалася ад таго, што можна ўбачыць сёння. Так прыгожы чатырохкалонны порцік у стылі “народнага класіцызму”, як і 2 вежы паабапал, быў прыбудаваны пазней, – дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя.

Вандроўкі па Беларусі

У той жа самы час, прыкладна ў 1846-47 гадах, мясцовы шляхціц Вікенцій Язвінскі збудаваў за касцёлам невялічкую каменную капліцу. Гэтая пабудова стаіць і сёння на сваім месцы.

Вёска Хоўхлава, Беларусь

Хоўхлава старое фота
фота – самы пачатак 20 стагоддзя, здымак з калекцыі Балзункевіча

Цяжкі час для касцёл пачаўся ў другой палове 19 стагоддзя, пасля падаўлення паўстання Каліноўскага. Так у 1866 годзе касцёл быў прымусова зачынены і перададзены праваслаўнай царкве.

Касцёл Хоўхлава

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Хоўхлава

Затым, у 1919 годзе, храм у Хоўхлаве быў зноўку павернуты каталікам. Тады ж яго паўторна асвяцілі пад імем Найсвяцейшай Панны Марыі.

Хоўхлава цікавосткі Беларусі

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны будынак касцёла стаў калгасным складам. У 90-ыя гады, паўразбураны храм вярнулі вернікам і пачалі аднаўляць.

Як выглядаў касцёл у Хоўхлава?
Так касцёл выглядаў у 80-ыя гады

Унутры Хоўхлаўскі касцёл выглядае досыць сціпла і нават аскетычна. У галоўным алтары ўсталявана копія цудоўнага абраза Маці Божай з Дзіцем. Арыгінальны абраз з 1963 года знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Драўляны касцёл у Хоўхлава

Дабрацца да аграгарадка Хоўхлава (не блытайце з Хохлава) будзе нескладана. Ад Мінска прыкладна 90 кіламетраў, трэба ехаць па трасе М6 да мястэчка Шараі, а пасля зварочваць на вёску Доры. Адкуль яшчэ прыкладна 10 хвілін ходу. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава заехаць у Валожын, каб паглядзець касцёл Святога Іосіфа.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here