Гісторыя каталіцкай парафіі ў Сцешыцах даволі даўняя, так яшчэ ў 1786 годзе на сродкі тагачасных уладальнікаў маёнтка тутака была пабудавана прыгожая драўляная капліца. З часам яе прымусова перарабілі пад праваслаўную царкву, а значна пазней, у пачатку 20 стагоддзя, былую капліцу пашырылі да сапраўднага касцёла. Аднак лёс таго першага драўлянага храма аказаўся сумным і тыповым для савецкай эпохі. Сярод мясцовых жыхароў захаваліся звесткі, што пасля Другой сусветнай вайны касцёл зачынілі і ператварылі ў вясковы клуб. У рэшце-рэшт, стары будынак цалкам згарэў падчас пажару, які пакінуў вернікаў без святыні на доўгія дзесяцігоддзі. Адраджэнне пачалося толькі пасля распаду СССР. Новы касцёл пачалі будаваць у вёсцы Сцешыцы на старым гістарычным месцы ў 1993 годзе, а ўжо ў 1996 годзе ён быў урачыста асвечаны ў гонар Перамянення Гасподняга.

Касцёл Перамянення Гасподняга ў Сцешыцах

Будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокай двухсхільнай страхой. Галоўны фасад упрыгожаны прыгожым трохвугольным франтонам. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі будзе таксама варта паглядзець касцёл у Альковічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here