Капліца ў вёсцы Івашкаўцы пабудавана на мяжы 19-20 стагоддзяў, а ў некаторых крыніцах нават згадваецца дакладная дата будаўніцтва – 1908 год. Вядома што ў той час яшчэ не было касцёла Маці Божай Ружанцовай у Солах, і гэтая пахавальня выконвала ролю парафіяльнага храма.

Неагатычная капліца-пахавальня Качанаў у вёсцы Івашкаўцы

У 1917 годзе да капліцы была прыбудавана драўляная частка і вось такім чынам і быў арганізаваны касцёл, які дзейнічаў прыкладна да 1935 года.

Івашкаўцы касцёл, старыя фота
Вось так выглядаў той стары касцёл, крыніца фота: zbiory.mhf.krakow.pl

Сама пахавальня нагадвае нейкі невялічкі замак і вельмі маляўніча выглядае на старых могілках.

Капліца ў Смаргонскім раёне
фота 2022 года
Івашкаўцы, Беларусь
фота 2018 года

Няма дакладнай ці больш-менш праверанай інфармацыі каму належала гэтая пахавальня. Адзінае прозвішча, якое часцяком сустракаецца ў большасці крыніц – Качанаў (гэтай версіі буду прытрымлівацца і я). Аднак калі глядзець на сітуацыю лагічна, то гэты факт малаверагодны. Бо з 1876 года маёнтак і сядзіба ў Солах належала адстаўному генерал-маёру Іванову Аўксенцію Сцяпанавічу. Таму як бачыце, па датах крыху не атрымліваецца, карацей – гісторыя даволі заблытаная.

Івашкаўцы капліца

Неагатычная капліца-пахавальня Качанаў у вёсцы Івашкаўцы

Каля капліцы ёсць і старыя пахаванні нямецкіх салдат загінуўшых у Першай сусветнай вайне. Захаваўся і невялікі каменны помнік-склеп 1918 года.

Нямецкія могілкі Івашкаўцы

Вакол капліцы ўтварыліся даволі вялікія могілкі, тут суседнічаюць каталіцкія і праваслаўныя магілы.

Могілкі Івашкаўцы, Смаргонскі раён

Неагатычная капліца-пахавальня Качанаў у вёсцы Івашкаўцы

Саму каплічку адчыняюць толькі на дзяды, а вось у астатні час дзверы звычайна зачыненыя.

капліца івашкоўцы

капліца івашкоўцы фота

З Мінска дабрацца сюды можна прыкладна за 1 гадзіну і 40 хвілін, гэта калі рухацца з боку горада Ашмяны. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Па шляху можна заехаць да Крэўскага замка і Барунскага кляштара. Івашкаўцы – гэта не самыя папулярныя мясціны Беларусі, але паглядзець каплічку будзе дакладна цікава.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь