Калісьці даўно, велізарны маёнтак Германавічы, які месціўся паабапал ракі Дзісна, быў уласнасцю роду Сапегаў, потым Гільзенаў (у іх яшчэ быў шыкоўны палац у Асвеі), а з 1782 года землі перайшлі да Ігнація з Шырынаў, нашчадкі якога гаспадарылі тутака ажно да Другой сусветнай вайны. Пры іх была збудавана сядзіба, у якой сёння дарэчы размяшчаецца Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча.

Германавічы Язэп Драздовіч

Язэп Драздовіч Германавічы
Скульптура «Вечны вандроўнік» у музеі

Для Шырынаў Германавічы сталі галоўнай рэзідэнцыяй, дзе яшчэ пры Ігнаціі быў заснаваны касцёл (захаваўся, можна паглядзець і сёння), які таксама выконваў ролю фамільнай капліцы-пахавальні. У гэтым храме былі пахаваныя многія прадстаўнікі роду Шырынаў.

Палац Шырынаў Германавічы

Палац Шырынаў у Германавічах двухпавярховы, выкананы з цэглы, прамавугольнай формы. Мае строгі сіметрычны фасад, які вылучаўся двума неглыбокімі рызалітамі, увянчанымі гладкімі трохкутнымі франтонамі па вонкавых восях. У прамежках паміж вокнамі на верхнім паверсе архітэктары размясцілі ўздоўж сцен восем калон.

Цікавосткі Беларусі - Германавічы

Пра былы інтэр’ер сядзібы вядома няшмат, сёння ён дакладна пазбаўлены якога-небудзь вартага ўвагі дэкору.

Музей Драздовіча Германавічы

Агулам архітэктуру будынка можна аднесці да стылю класіцызм. Акрамя жылых пакояў, якія размяшчаліся пераважна на першым паверсе, на верхнім былі і два велічныя пакоі: вялікая гасцёўня і сталовая, – сёння ў іх экспазіцыі музея.

Музей культуры і побыту ў Германавічах

Германавічы сядзіба

Пасля Другой сусветнай вайны палац Шырынаў даволі значна быў перабудаваны ўнутраны, бо была неабходнасць адаптаваць будынак пад патрэбы школы, якая там знаходзілася за савецкім часам.

Музей у Германавічах

Музей культуры і побыту быў створаны тут яшчэ ў 1990 годзе, пры вялізарнай ініцыятыве мясцовай настаўніцы і дзяячцы Ады Эльеўны Райчонак. У музеі знаходзіцца чатыры экспазіцыі, багата самых розных экспанатаў і артэфактаў, ну і самое галоўнае – каля 30 розных мастацкіх твораў легендарнага Язэпа Драздовіча.

Язэп Драздовіч у Германавічах
Маляваны дыванок Драздовічы “Музыкі”

Музей в Герамановичах

Звычайна музей працуе з 09:00 і да 17:00, але памятайце што нядзеля і панядзелак – выходныя дні. Уваход платны, квіток каля 2 рублёў, экскурсія прыкладна 10 (раю ўзяць, вельмі цікавы будзе аповед). Тэлефон для сувязі: +375 2154 39293

Германавічы музей культуры і побыту
Экспазіцыя культуры і побыту

Германавічы музей

Музей можа падацца сціплым, але гэта зусім не так, бо тут сапраўды багатая калекцыя арыгінальных твораў Драздовіча, не толькі дываны, але і карціны, і нават кіі.

Музей Язэпа Драздовіча ў Германавічах

Палац Шырынаў Германавічы

Былая сядзіба і музей знаходзяцца бадай у цэнтры мястэчка Германавічы, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава паглядзець касцёл Святога Архангела Міхаіла ў Лужках. А калі вас захапляе мастацтва Драздовіча, можна наведаць музей маляванкі ў Заслаўе.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here