Побач з горадам Глыбокае, знаходзіцца невялікая вёска з цікавай назвай Мамаі. Тут захаваўся праваслаўны храм, які быў закладзены яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя.

Былы касцёл, а зараз царква ў вёсцы Мамаі

Аднак нават хуткі позірк на гэты будынак адразу падкажа, што першапачаткова гэта быў касцёл. Як і многія іншыя культавыя каталіцкія збудаванні, мамайскі храм быў экспрапрыіраваны на карысць праваслаўнай царквы ў 1866 годзе.

Храм у вёсцы Мамаі, Віцебскай вобласці

Дакладная дата будаўніцтва – невядомая. Найбольш рэалістычны варыянт – 1829 год (у некаторых крыніцах пазначаюцца і пазнейшыя даты, так сустракаецца варыянт, што касцёл датуецца канцом 18 стагоддзя).

Унікальная брама ў вёсцы Мамаі

Першапачатковы касцёл быў выкананы ў архітэктурным стылі класіцызм з элементамі барока (з большага архітэктура захавалася). Храм аднанефны, прастакутнай формы, без апсіды.

Царква Мамаі старое фота
крыніцы: “Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча”, пачатак 20 ст.

Аздоблены па перыметры пілястрамі на ўсю вышыню, а фасад упрыгожаны фальшкалонамі і завершаны трохкутным франтонам. Да 1869 года касцёл у Мамаі быў пераасвячоны ў Спаса-Праабражэнскую царкву і нязначна перабудаваны (дабудаваны купал па праваслаўных канонах).

Былы касцёл у вёсцы Мамаі

Асобнай увагі безумоўна вартая брама-званіца, якая з’яўляецца сапраўдным творам архітэктурнага мастацтва.

Храм Мамаі

Прыгожая брама ў Беларусі

Злева ад царквы звярніце ўвагу двух’ярусную званіцу, ніжні ейны ярус злучаны з агароджай і выкананы з бутавага каменя.

Званіца ў вёсцы Мамаі

За савецкім часам храм стаяў зачынены, службы не праводзіліся. З 1992 года царква ў Мамаі ізноў павернута вернікам. Знайсці гэтую цікавостку Беларусі будзе досыць проста, ад трасы Р45 з’язджайце на дарогу H2409 у раёне аграгарадка Станулі. Адкуль праз некалькі хвілін будзе паказальнік на вёску Мамаі, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Што яшчэ паглядзець у Глыбоцкім раёне? Па магчымаму наведайце неагатычны касцёл у Мнюта, а таксама пячору ў Сахнавічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here