Недалёка ад Шклова, а калі больш дакладна ў вёсцы Данькавічы, можна паглядзець унікальны для Беларусі аб’ект – бісхайм, які месціцца на старых габрэйскіх могілках. Дарэчы, раней гэтая мясцовасць мела назву “Рыжкавічы”, але ў снежні 2007 года мястэчка ўвайшло ў межы горада Шклоў.


А што такое бісхайм?
Самое слова “бісхайм”, з іўрыцкага בית חיים (Beit Ḥayyim), што літаральна азначае “дом жыцця”, па сутнасці гэта тыя самыя яўрэйскія могілкі. Але ў якіх яшчэ ёсць своеасаблівы “чысцец”, так бы мовіць лесвіца, яна як раз на фота. Ідэя ў тым, што можна было прайсці па ёй і падрыхтаваць душу (ачысціцца).


У Шклове (Данькавічах) падобны аб’ект добра захаваўся. Сам бісхайм знаходзіцца на ўзгорку і добра бачны яшчэ на падыходзе. Дакладна невядома калі ён быў збудаваны, адныя крыніца пазначаюць 19 стагоддзя, а некаторыя – ажно 18, як заўсёды гэта бывае – праўда можа быць дзесьці пасярод.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
У Шклове трэба абавязкова паглядзець ратушу, а таксама можна заехаць да дзіўнага помніка – “Шклоўскага агурка“.








