Адным з важных гістарычных месцаў Оршы з’яўляецца замчышча на паўвостраве ў самым цэнтры горада. Менавіта тутака, каля 1000 год таму і пачыналася Орша. Першыя пабудовы на гэтым гарадзішчы, вядома, былі драўлянымі, а першыя каменныя часткі будучага замка пачалі будавацца яшчэ пры праўленні вялікага князя Вітаўта. За доўгую гісторыю Аршанскі замак застаў мноства аблог і бітваў, якія ў выніку прывялі яго да заняпаду. Верагодна пасля сур’ёзных разбурэнняў часоў вайны 17 стагоддзя, крэпасць больш ужо не выконвала сваіх абарончых функцый.
У канцы 18 стагоддзі руіны замка ўжо цалкам разабралі. Пра тое, што крэпасць стаяла менавіта на гэтым месцы зараз нагадвае толькі насып і буйны земляны вал.
Падняўшыся да гары можна ўбачыць складзены з каменя помнік з лічбамі “1067” – гэта як раз год першай згадкі Оршы ў летапісе.
Дабрацца да замчышча, як і некалькі стагоддзяў таму, можна па мастку праз роў, арыенцір – вадзяны млынок, дзе месціцца музей. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Горад багаты на гістарычныя цікавосткі і помнікі, прагуляўшыся ў цэнтры вы ўбачыце: калегіум езуітаў, корпус кляштара трынітарыяў, касцёл дамініканцаў і шмат чаго іншага.