Недалёка ад сталіцы можна наведаць цікавую лакацыю – былы маёнтак Радзівілаў “Анопаль”, дзе калісьці быў шыкоўны касцёл і сядзіба. Па чутках, пад жылымі дамкамі застаюцца схаванымі таямнічыя хады і нават сапраўдны склеп, а стары парк Радзівілаў служыць добрым напамінам таго, што мясціны тут няпростыя.

Да пачатку 18 стагоддзя вёска Анопаль, што на рацэ Пціч, называлася “Крупіца”. У той час гэты маёнтак належаў Халецкім. Да Радзівілаў гэтыя землі перайшлі як пасаг у 1747 годзе, калі Ганна Халецкая выйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла. Мяркуецца, што прыкладна тады вёска і атрымала сваю сённяшнюю назву “Анопаль”.

За Радзівіламі Анопаль заставаўся доўгі час, ажно да пачатку 20 стагоддзя. Потым маёнтак стаў уласнасцю Красінскіх, ад якіх ужо трапіў да апошняга “незалежнага” уладара мястэчка – Яна Міхала Тышкевіча.

Даволі дзіўна, але пра сядзібу ў Анопалі вядома зусім няшмат. Хутчэй за ўсё, будынак палаца Радзівілаў быў драўляны і цалкам імаверна, што ён згарэў дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Бо ў тыя часы мястэчка як раз наведаў легендарны вандроўнік Напалеон Орда, які б дакладна адзначыў такі помнік на сваіх малюнках (к слову касцёл у Анопалі Орда намаляваў).

З гэтай версіяй застаецца пытанне, а дзе жылі прадстаўнікі Радзівілаў, Красінскіх і Тышкевічаў да Першай сусветнай вайны? Ёсць такая думка, што ў старым парку стаяла невялічкая сядзібка, куды і перанеслі тыя скарбы, што ацалелі пасля пажару.

Дамок быў непрыкметны і магчыма таму з ім не захавалася аніякіх фота. Пасля вайны, тое што яшчэ заставалася – было разрабавана ці вывезена з краіны.

А што вядома пра касцёл Святой Ганны, таемныя хады і крыпту Радзівілаў? Тут сітуацыя цікавей – захаваліся і старыя фота, і апісанне ўнутранага ўбранне. Нават атрымалася адшукаць дзе дакладна была крыпта!


Згадваецца, што ўнутры храма было шмат памятных рэчаў мецэнатаў.

Перад самым пачаткам Першай сусветнай вайны, касцёл знеслі каб вызваліць месца для новага мураванага храма, які аднак так і не быў збудаваны.

Касцёл у Анопалі ўяўляў сабою крыжападобную пабудову, якая была накрытая гонтаю і мела ў цэнтры вытанчаную барочную вежу з крыжам. Касцельная тэрыторыя была абнесена драўлянай агароджаю з цаглянымі слупамі і брамай, атынкаванымі ў белы колер.

Пра склеп (ці крыпту) Радзівілаў таксама цікава – яе то засыпаюць, то зноўку “знаходзяць”. Апошнім разам гэта як раз такі здарылася ў 2026 годзе, калі змяніўся ўладар жылога дома, які стаіць побач. Хто ведае, можа былую крыпту расчысцяць і зробяць сапраўдную славутасць вёскі Анопаль.

Ніжэй кропка з месцам, дзе як мяркую, стаяў касцёл:
У гэтым краі будзе таксама цікава з’ездзіць у Прылукі, паглядзець на палац Чапскіх і іхняю гаспадарку.













Дзякуй за цікавы матэрыял.
Дзякуй) Вельмі люблю гэтыя мясціны