Вёска Галошава ў Віцебскай вобласці – са спісу такіх мясцін дзе ёсць турыстычны патэнцыял, але верагодна ён ужо ніколі не будзе рэалізаваны, бо галоўная цікавостка, – сядзіба Цюндзявіцкіх, усё больш нагадвае тыповы занядбаны дом у глыбінкі.

Сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошава, Віцебская вобласць

У інтэрнэце ёсць інфармацыя, што будынак стаіць на знос да 2023 года, аднак хутчэй за ўсё зносіць сядзібу ніхто не будзе – ніякай у гэтым неабходнасці, бо прырода і аматары дармовай цэглы зробяць гэта хутчэй.

Сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошава

Занядбаная сядзіба і крыж "Баба" у вёсцы Галошава

Аднак нягледзячы на ​​сумны стан – гэта ўсё ж такі важны гістарычны аб’ект канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя. Калі казаць пра Галошава, то першыя згадкі пра мястэчка адносяцца да сярэдзіны 17 стагоддзі як валоданне Льва Сапегі.

Сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошава, Віцебская вобласць

Праўда сёння ўсе асацыяцыі з Галошава будуць не з Сапегамі, а з прадстаўнікамі роду Цюндзявіцкіх.

Галошава, Віцебская вобласць

Закінутыя месцы Беларусі

Да сучаснай каменнай сядзібы на гэтым месцы ўжо быў невялічкі драўляны палацык. Цікава, што пасля паражэння паўстання 1863 года, маёнтак хацелі канфіскаваць, нават арыштавалі тагачаснага ўладальніка Антона Цюндзявіцкага (яго брат Міхась у той год быў расстраляны ў Мінску). Праўда даказаць віну і сувязь з паўстанцамі не змаглі, а землі па выніку так і засталіся за Цюндзявіцкімі.

Разбураная сядзіба ў Галошава

У 1897 годзе, пляменнік Антона які быў названы ў гонар свайго стрыечнага дзеда-рэвалюцыянера Міхасём пачынае будаўніцтва каменнага палаца. На франтоне яшчэ нават можна разгледзець гэтыя памятныя лічбы. Па архітэктуры сядзіба ў Галошава – гэта тыповы прыклад класічнага стылю. Цікавы факт, што Міхаіл Цюндзевіцкі быў інжынерам (як і 4 наступныя пакаленні гэтай сям’і) і праектаваннем дома займаўся сам. Цэглу дарэчы для ўсіх пабудоў бралі з мясцовага завода.

Занядбанкі Беларусі

У 1917 годзе Цюндзявіцкім давялося пакінуць свой маёнтак Галошава і ўцякаць ад савецкай улады. Павярнуцца назад у іх ужо так не атрымалася.

Былая сядзіба ў Галошава

Падчас нямецкай акупацыі ў сценах сядзібы размяшчаўся штаб-кватэра. Пасля заканчэння вайны – школа для глуханямых. Затым інтэрнат, а з 1974 ужо звычайная 8-класная сельская школа.

Закінутыя мясціны Беларусі

Закінулі будынак у самым канцы 90-ых і яго стан хутка пачаў пагаршацца. Вядома што былі спробы прадаць аб’ект, але на жаль ахвочых так і не знайшлося.

Сумныя мясціны Беларусі

Страчаная спадчына Беларусі

Крыху лепш захаваўся сядзібны флігель. За савецкі часам тут спачатку быў клуб, потым калгасная кантора, а затым бібліятэка.

Галошава сядзібны флігель

Флігель у Галошава

На ўездзе ў вёску Галошава, абавязкова звярніце ўвагу на масіўны каменны крыж каля возера Глыбокае.

Каменны крыж у вёсцы Галошава

Падобныя крыжы, але розных перыядаў, можна сустрэць па ўсёй Беларусі. Даведацца пра іх дакладны ўзрост, ці час калі іх усталёўвалі, – амаль немагчыма. Часцей за ўсё дзеля вызначэнні ўзросту адштурхваюцца ад формаў, наяўнасці малюнкаў на камені і памераў самага крыжа.

Галошава

З крыжам у Галошава звязана жорсткая легенда, нават па мерках праваслаўя. Так аднойчы Ісус у вобразе жабрака-вандроўніка вырашыў ночыць у гэтым краі, але мясцовыя не хацелі яго пускаць і праганялі са сваёй зямлі. Заступілася за небарака толькі адна жанчына, якая і дала яму прытулак. На раніцу настаў час адплаты і Ісус прыняў рашэнне ў пакаранне затапіць гэтую грэшную вёску. Выратавацца ён даў магчымасць толькі жанчыне, якая аказала яму дапамогу, але загадаў ісці за ім не аглядаючыся, нягледзячы ні на што. Як гэта часта бывае ў такіх легендах, дзяўчо азірнулася і тут жа раскінуўшы рукі ператварылася ў камень, які зараз так і стаіць на краі вёскі. З часам яму нават далі даволі грубую назву – “Баба”.

Каменны крыж "Баба" ў Галошава

Ёсць інфармацыя, што побач знаходзіўся яшчэ адзін крыж, але меншых памераў, аднак ён знік яшчэ ў даваенны час.

Каменныя крыжы Беларусі

Каб знайсці Галошаўскую сядзібу давядзецца прайсці (праехаць) шлях па суровых грунтавых дарогах. Ад трасы М1 прыкладна 15 хвілін язды, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Бліжэй да трасы М1 можна ўбачыць цікавы індустрыяльны аб’ект – воданапорную вежу па праекце інжынера Шухава.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь