На тэрыторыі Беларусі у свой час было безліч розных замкаў, крэпасцяў і ўмацаванняў. Некаторыя ў тым ці іншым выглядзе захаваліся, але большая частка была цалкам разбурана. Ёсць і неадназначныя месцы, такія як замак у мястэчку Геранёны.

Фактычна, ад былой спадчыны роду Гаштольдаў, захавалася зусім няшмат. Бачны фрагменты муроў і веж, добра праглядаюцца лініі рова і вала, ёсць дарэчы інфармацыйны шчыт, ну і таблічка “Гістарычная каштоўнасць”.
Само мястэчка Геранёны было радавой рэзідэнцыяй шляхетнага роду Гаштольдаў і належала ім да 1542 года, апошні ўладар замку – Станіслава Гаштольд. Пасля яго смерці Геранёны адышлі да Жыгімонта Аўгуста. Таксама сярод выбітных уладароў мястэчка адзначыліся Сапегі і Мікалай Кішка.
Дакладная дата будаўніцтва замка на жаль невядома, мяркуецца што будаўнічыя работы былі скончаны ў канцы 15 – напачатку 16 стагоддзя.
Замак займаў даволі вялікі ўчастак зямлі – прыкладна 27 на 27 метраў, таксама меў 4 круглыя вежы, злучаныя крапаснымі сценамі якія дасягалі вышыні 4 метраў.

Уваход у крэпасць ажыццяўляўся праз падвесны масток, а вакол замка быў глыбокі роў з вадой.
Замак у вёсцы Геранёны быў разбураны ў перыяд вайны 1654-1661 гадоў, аднак некаторыя даследчыкі сыходзяцца на тым, што крэпасць магчыма была адноўлена. З першай паловы 19 стагоддзя замак Гаштольдаў ужо не выкарыстоўваўся і верагодна яго пачалі разбіраць. Так на малюнку Напалеона Орды добра відаць, што ад замку засталіся толькі рэшткі.

Руіны замчышча на мапе:
У Гераненах таксама захаваўся касцёл Святога Мікалая (стаіць побач), акрамя таго ў гэтым краі можна паглядзець шыкоўную сядзібу Умястоўскіх.