У самым цэнтры мястэчка Воўчын у першай палове 18 стагоддзя быў збудаваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Будаўнічыя работы над гэтым незвычайным храмам пачаліся яшчэ ў 1729 годзе, а скончыліся ўжо праз 4 гады. Воўчынскі касцёл сапраўды не назваць тыпавым праектам, бо падобныя збудаванні для Беларусі вялікая рэдкасць. Па форме, храм – гэта васьмігранная ратонда са складаным дахам і невялічкай глаўкай у завяршэнні.

Касцёл Воўчын
2025
Прыгожыя касцёлы Беларусі - Воўчын
2020

Першапачатковы варыянт касцёла часткова змянілі ў 1770 годзе па праекце італьянскага архітэктара Якуба Хэмпеля. Цікава што ў шматлікіх крыніцах ёсць інфармацыя што за ўзор ён узяў рымскую царкву Санта Марыя Маджорэ. Аднак гэта малаверагодна, бо амаль нічога агульнага ў гэтых збудаванняў няма. Затое куды больш падобны яны з храмам у Дрэздэне – Фраўэнкірхэ, які будаваўся прыкладна ў той жа перыяд што і касцёл у Воўчыне.

Касцёл у Воўчыне

Старое фота Воўчын
фота даваеннае, з сайта fototeka.ihs.uj.edu.pl

Ёсць і яшчэ адзін храм, які вельмі нагадвае Воўчынскі, – ён знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, у Шчэчыцах. Гэты былая капліца-пахавальня Ябланоўскіх, што па архітэктуры і прапорцыях амаль копія касцёла, ну і яе таксама збудавалі ў першай палове 18 стагоддзя. Дарэчы, і ў горадзе Івацэвічах быў падобны архітэктурны помнік, але не збярогся.

Капліца-пахавальня Ябланоўскіх у Шчэчыцах

Воўчын касцёл

Цікавы элемент у архітэктуры касцёла – адноўлены гадзіннік на вежы. Па чутках, часткі механізму, ды і сам цыферблат, знайшлі ў крыпце і ўжо па іх прапорцыях аднавілі выгляд гадзінніка, які быў тутака ў 18 стагоддзі.

Гадзінік на касцёле ў Воўчыне

Траецкі касцёл у вёсцы Воўчын

Па краях даху ўзвышаліся 4 каменныя скульптуры евангелістаў, але да нашага часу захавалася толькі адна.

Скульптура Воўчын

Галоўны ўваход у касцёл быў аздоблены своеасаблівым прытворам, перад якім узвышалася каменная брама.

Воўчынскі касцёл

Сцены ўпрыгожаны пілястрамі і барэльефамі, па архітэктуры храм адносіцца да стылю позняга барока з элементамі ракако.

Архітэктура касцёла Воўчын

Ваўчынскі касцёл

Унутраная прастора святыні арганізавана ў выглядзе роўнага крыжа вакол васьміграннага ядра з дапамогай авальных у плане вуглавых памяшканняў, укампанаваных у гранёныя аб’ёмы. У кутах крыжа, акрамя ўваходнага, размяшчаюцца тры алтары. Кампактны інтэр’ер храма перакрыты плоскай столлю.

Як выглядае касцёл у Воўчыне ўнутры

Вёска Воўчын

Пасля паўстання 1863 года, касцёл у Воўчыне зачынілі і нейкі час ён наўпрост пуставаў. З 1876 года будынак забралі ў праваслаўную царкву і ён быў нязначна перабудаваны.

Прыгожыя касцёлы Беларусі - Воўчын

У 1918 годзе, храм павярнулі католікам і да пачатку вайны ён зноў быў адкрыты для вернікаў. У гэты ж перыяд праведзена рэканструкцыя: на грошы мясцовых жыхароў адноўлены дах і атынкаваны сцены.

Воўчын - капліца апошняга караля Рэчы Паспалітай

Траецкі касцёл у Воўчыне

Воўчын – гэта малая радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які нарадзіўся тутака ў 1732 годзе (прыкладна тады дабудоўваўся касцёл). Апошнія свае гады правёў удалечыні ад родных земляў і памёр у Пецярбургу, дзе яго і пахавалі. Аднак па дзіўным абставінам, у 1938 годзе, з Санкт-Пецярбурга ў Воўчын былі таемна перавезены астанкі Панятоўскага, а потым перапахаваны ў гэтым касцёле. Чаму Сталін дазволіў гэта? Застаецца толькі гадаць.

Незвычайныя месцы Беларусі - Воўчын

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны будынак трапіў на баланс мясцовага калгаса, які “ўмела” выкарыстоўваў унікальны касцёл пад склад. Капліцу Панятоўскага ў 1950 годзе разрабавалі, а цела апошняга караля бясследна знікла. У канцы 90-ых храм стаяў у руінах, але ў 2009 годзе пачалася яго поўная рэканструкцыя, вынік якой можна паглядзець сёння.

Траецкі касцёл у Воўчыне
Старое фота з кнігі “Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 тамах”

Касцёл  Найсвяцейшай Тройцы лёгка адшукай, з’яўляецца дамінантай пасёлка і размяшчаецца побач з дарогай Р9, якая цягнецца на Высокае. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Воўчыне яшчэ можна паглядзець Мікалаеўскую царкву, а па суседстве з вёскай – былую сядзібу Пузынаў у Грымячы.

1 КОММЕНТАРИЙ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь