Высокае – гэта даволі невялічкі горад, але вельмі цікавы, бо тут багатая гістарычная спадчына і сапраўды ёсць што паглядзець. Асноўныя славутасці: руіны замка Сапегаў, палац Патоцкіх, былы кляштар баніфратаў, рэшткі сінагогі і Траецкі касцёл.

Што паглядзець у горадзе Высокае?
2022
Траецкі касцёл у горадзе Высокае
2025

Каталіцкая парафія ў Высокім бярэ свой пачатак яшчэ за часам Вялікага князя Вітаўта. Касцёл тады быў выкананы з дрэва, а затым, у 1603 годзе, пабудаваны ўжо каменны варыянт.

Траецкі касцёл у горадзе Высокае

Апасля, дзесьці ў першай палове 18 стагоддзя, храм у мястэчку Высокае значна быў перабудаваны і набыў рысы архітэктуры барока. Але гэты касцёл яшчэ не раз будзе перабудоўвацца, чым ставіць вялікае пытанне аб дакладнай даце ягонага будаўніцтва.

Касцёл Высокае

Затым, у першай палове 18 стагоддзя, Высокаўскі касцёл значна перабудаваны і набыў рысы архітэктуры барока. Пасля храм яшчэ не раз будзе мяняцца, чым ставіць вялікае пытанне аб дакладнай даце яго будаўніцтва.

Траецкі касцёл Высокае

Да вайны ў касцёла яшчэ былі высокія трох’ярусныя вежы са шпілямі, таксама моцна адрозніваўся франтон – у яго былі больш складаныя рысы і дэкаратыўныя вазы па краях. Усяго свайго барочнага шарму, як і ўнутранага ўбрання, храм пазбавіўся за савецкім перыядам.

Старое фота касцёл у Высокім
Фота прыкладна 1936 года, крыніца: radzima.org

Траецкі касцёл у горадзе Высокае

У 70-ыя гады, касцёл Найсвяцейшай Тройцы сталі выкарыстоўваць як спартыўную залу. Пасля распаду СССР будынак павярнулі вернікам, яго аднавілі і зноў адкрылі для ўсіх ахвочых.

Траецкі касцёл у горадзе Высокае

Касцёл знаходзіцца на вуліцы Леніна (Р85), добра бачны яшчэ на пад’ездзе:

Недалёка ад Высокага захаваўся былы пратэстанцкі храм і капліца-пахавальня Грабоўскіх у вёсцы Новая Расна.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь