У Пастаўскім раёне, Віцебскай вобласці, ёсць невялічкая вёска Шынаўшчына, дзе ўсе ахвочыя могуць паглядзець руіны капліцы гісторыю якой звязваюць з прозвішчам Снарскіх і Хомскіх.

Шынаўшчына (Шинавщина )

Як гэта часам здараецца, інфармацыі пра гэтае месца зусім няшмат. Але калі ўважліва паглядзець па старых мапах, то можна злёгку знайсці, што маёнтак, да якога хутчэй за ўсё і датычылася капліца, знаходзіўся прыкладна за адзін кіламетр на поўнач.

Шынаўшчына - рэшткі капліцы Снарскіх

Гэты будынак выкананы з цэглы і бутавых каменеў, квадратнай формы з кампактным франтонам. Частка сцен была тынкаванай, а частка стаяла адкрытай. Мне падалося, што гэтая пабудова вельмі падобная на руіны капліцы Друцкіх-Любецкіх у вёсцы Манькавічы.

Занядбанкі Беларусі

Няшмат вядома пра лёс фальварка Шынаўшчына і самой капліцы. Хутчэй за ўсё гэта звязана з тым, што ў гэтым краі ў Снарскіх была зусім невялікая сядзіба, бо асноўны іхні маёнтак знаходзіўся ў мястэчку Старая Жосна.

Заброшенная усыпальница Снарских в Шинавщине

Але ў часопісе “Пастаўскі Край”, калісьці выходзіў артыкул у якім была гісторыя з адценням легенды пра тых самых Хомскіх і Снарскіх з мястэчку Шынаўшчына. Так у той гісторыі распавядалася, што вялікая сям’я Хомскіх, а гэта муж, жонка і 12 дзяцей, атруцілася грыбамі і палова з іх памерла. Капліцу як раз і збудавалі для гэтых небаракаў. Ці праўда гэта, – ужо дакладна ніхто не раскажа.

Шынаўшчына капліцa Снарскіх

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю таксама з’ездзіць паглядзець на шыкоўны касцёл у мястэчку Лучай.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь