Вёска з даволі незвычайнай назвай Шыманаў Кут, знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне, Мінскай вобласці, а галоўная цікавостка мястэчка – будынак былой вінакурні. Хутчэй за ўсё гэтая невялічкая пабудова служыла складам пры бровары, а вось асноўнага вытворчага цэха – ужо няма.

Шыманаў Кут (Ануфрава) – былая вінакурня Янішэўскіх

Шыманаў Кут

Пабудова цікавай формы, кампактная, выканана з чырвонай цэглы. Па стылі будынак можна аднесці да прамысловай архітэктуры з элементамі неагатычнага стылю, асаблівую ўвагу прыцягваюць своеасаблівыя пінаклі.

Шыманаў Кут

Дарэчы, амаль аналагічны бровар ёсць і ў вёсцы Старая Мыш – верагодна, гэтыя комплексы выкананы па адным тыпавым праекце. Што цікава, будынак пабудаваны яшчэ да таго як мястэчка стала называцца Шыманаў Кут (такая назва з 1920 года), а вось гістарычны варыянт – Ануфрава (Ануфраў, Анапраў).

Сядзіба Янкоўскіх Ануфрыева

Вёска і землі належалі прадстаўнікам роду Янішэўскіх, у якіх у суседняй Цытве была сядзіба. А тутака, у Шыманавым Куце, у Янішэўскіх дзейнічала прадпрыемства па вытворчасці спірту і алкагольных напояў.

Цікавосткі Беларусі - Шыманаў Кут

Побач са складам, можна знайсці руіны стайні. У мяне ёсць здагадка, што менавіта на гэтым месцы і стаяў бровар (вытворчы цэх), перабудаваны за савецкім часам пад іншыя патрэбы.

Шыманаў Кут, Беларусь

Імаверная дата будаўніцтва – дзесьці канец 19 стагоддзя. Пасля рэвалюцыі 1917 года землі ў Янішэўскіх забралі, а іх маёнтак нацыяналізаваны.

Шыманаў Кут рэшткі бровара

На ўездзе ў вёску звярніце ўвагу на інфармацыйны стэнд з гістарычнай інфармацыяй пра гэтае мястэчка. Тут ёсць і свая легенда пра тое, як з’явілася назва “Шыманаў кут”. Крайнія ўчасткі, альбо надзелы зямлі, – давалі самым бедным сялянам, сярод якіх і быў нейкі Сямён-Шыман.

Шыманаў Кут, Ануфрава, Ануфраў, Анапраў

Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, то рэкамендую таксама з’ездзіць у музейны комплекс Дудуткі.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь