Будслаўскія землі на рацэ Сэрвач належалі роду Аскеркаў яшчэ з канца 16 стагоддзя і ажно да 1939 года. Як разумееце, гэта даволі рэдкі выпадак, каб прадстаўнікі аднаго роду валодалі землямі так доўга. Таму зразумела, што ў гэтым краі, а дакладна ў вёсцы Палессе, у Аскеркаў была фамільная сядзіба, закладзеная ў другой палове 18 стагоддзя. Сёння ад былога маёнтка захавалася толькі невялічкая частка сядзібнага дома, парк і некаторыя гаспадарчыя пабудовы.

Сядзіба роду Аскеркаў Будслаў

Першапачатковы варыянт сядзібы Аскеркаў быў аднапавярховым, кампактных памераў, але з паверхам мансарды. Асноўны аб’ём будынка быў драўляны, цэнтральны і паркавы ўваходы ўпрыгожвалі паўкруглыя ​​тэрасы з балюстрадамі. Дарэчы, адна з тых тэрас захавалася да нашых дзён, ніжэй як раз яна на фота.

Сядзібны дом Аскеркаў у Палессе

На старым здымку 1939 года можна паглядзець як маёнтак Аскеркаў выглядаў за даваенным часам.

Сядзіба Аскеркаў у вёсцы Палессе, старое фота
скан з кнігі Aftanazy Roman. “Dzieje rezydencji на dawnych kresach Rzeczypospolitej”

У 1908 годзе, Ян Аскерка, вырашыў пашырыць сядзібу ў Будславе, таму дзесьці за два гады, па праекце архітэктара Стэфана Сестрэнцэвіча, быў прыбудаваны даволі вялікі каменны корпус.

Вёска Палессе, Будслаў

Новая частка будынка мела рысы архітэктуры стылю неабарока і класіцызма.

Былая сядзіба роду Аскеркаў у Будславе

Падчас Другой сусветнай вайны маёнтак амаль згарэў ушчэнт, таму драўляная частка дома поўнасцю страчана.

Руіны сядзібы Аскеркаў ў вёсцы Палессе

Руіны з часам разабралі, пакінуўшы толькі балюстраду, якая сёння выглядае вельмі дзіўна і служыць ці то адрынай, ці то складам. Каменную частку сядзібы Аскеркаў не так даўно аднавілі, тут працуе будслаўская амбулаторыя.

Сядзібны дом побач з Буславам

Сядзіба Аскеркаў ў Будславе (вёска Палессе)

Гэтая славутасць знаходзіцца ў вёсцы Палессе, паміж аграгарадком Будслаўскім (Будслаў, дзе велічны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі) і чыгуначнай станцыяй Будслаў, ніжэй адзнака на мапе:

Па шляху да сядзібы можна заехаць паглядзець руіны брамы ў Сітцах і файны храм у Параф’янава.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь