У вёсцы Раванічы, якая знаходзіцца ў Чэрвеньскім раёне, у 80 км ад Мінска, ёсць як мінімум 2 славутасці, якія варта наведаць. Гэта шматпакутная сядзіба-палац Слатвінскіх і руіны касцёла Cвятога Антонія.


Касцёл у Раванічах узведзены напачатку 19 стагоддзя (у некаторых крыніцах сустракаецца крыху іншая дата – 1799 год) намаганнямі роду Слатвінскіх і першапачаткова планаваўся як фамільная капліца-пахавальня.


Па форме гэты храм прамавугольны, аднанефны, з квадратнай апсідай і двума невялікімі сакрыстыямі.

Будынак касцёла адносіцца да архітэктурнага стылю класіцызм. Ягоны фасад упрыгожваюць іянічныя калоны, а над уваходам у храм ёсцт невялічкі барэльефны сандрык.

Трохкутны франтон храма поўнасцю разбурыўся і ўбачыць яго можна толькі на старых здымках.


Унутры часткова ацалелі бакавыя лесвіцы, якія вялі на верхні ярус храма. Падымацца па іх небяспечна і лепш таго не рабіць.

На сценах касцёла яго можна разгледзець і некаторыя дэкаратыўныя элементы, якія захаваліся нейкім цудам.


Лёс касцёла ў Раванічах цесна звязаны з лёсам Слатвінскіх. Пасля 1937 года храм быў зачынены і разрабаваны. Нягледзячы на гэта, да канца 20 стагоддзі будынак дайшоў даволі ў добрым стане.

Але ўсё кардынальна змянілася пасля пажару 90-ых, які хутчэй за ўсё здарыўся па віне мясцовых алкашоў. Таму ў 21 стагоддзе касцёл Святога Антонія ўвайшоў амаль разбураным.

Храм размешчаны на невялічкіх могілках, дзе можна лёгка знайсці старыя пахавання, якія суседнічаюць з даволі свежымі беларускімі.

На жаль, сёння касцёл у Раванічах працягвае разбурацца і планаў на яго аднаўленні няма. Знайсці гэтую славутасць будзе проста, руіны стаяць на цэнтральнай вуліцы, глядзіце іхняе размяшчэнне на мапе:
Недалёка ад вёсцы Раванічы можна паглядзець цікавы рэтраспектыўна-гатычны касцёл у аграгарадку Багушэвічы.








