Даволі дзіўная птушка, якую можна ўбачыць у Беларусі, – Вялікі баклан (Phalacrocorax carbo). Гэта буйная вадаплаўная птушка сямейства бакланавых.

Вялікі баклан

Знешне, вялікага баклана даволі лёгка пазнаць і падаецца што складана зблытаць з іншымі птушкамі. Сярэдняя даўжыня цела вар’іруецца ад 80 да 100 сантыметраў, а размах крылаў можа дасягаць ажно 160. Апярэнне цёмнае, амаль чорнае, з металічным бляскам. У шлюбны перыяд у дарослай асобіны на галаве і шыі з’яўляюцца белыя плямы. Па-за сезонам размнажэння птушкі маюць менш выяўленую белую пляму на горле.

Great cormorant bird

Птушкі Беларусі - Вялікі баклан

Дзюба – доўгая і кручкаватая, прыстасаваная для лоўлі рыбы. Лапы – моцныя, перапончатыя, што дапамагае пры плаванні. Вялікі баклан можа ныраць на глыбіню да 10 метраў і заставацца пад вадой цягам хвіліны.

Як выглядае Вялікі Баклан?

Часта можна бачыць бакланаў, якія сядзяць на галінцы ці скале з распраўленымі крыламі. Гэта звязана з тым, што іх пёры намакаюць пры ныранні, і птушкам трэба сушыць іх на паветры. Выглядае гэты працэс – часам дзіўнавата.

Great cormorant bird

Вялікі баклан (Phalacrocorax carbo) - апісанне і фатаграфіі

Бакланы сустракаюцца па ўсім свеце, асабліва ў прыбярэжных раёнах, на вялікіх азёрах і рэках. Часта гняздуюцца калоніямі, часам колькасць такой калоніі можа дасягаць дзясяткі тузінаў птушак. У Беларусі вялікі баклан распаўсюджаны ў асноўным паблізу ад вадаёмаў, буйных азёр, рэк і вадасховішчаў. Птушкі таксама сустракаюцца ў поймавых лясах і на штучных вадаёмах. Ёсць нават некалькі месцаў у Мінску, куды залятае гэтая птушка.

Вялікі баклан у палёце

Увосень, бакланы злятаюць у вырай на поўдзень, калі тэмпература як раз пачынае зніжацца. Асноўны час адлёту ў вырай – верасень і кастрычнік, хоць пры спрыяльных умовах некаторыя бакланы могуць затрымлівацца і даўжэй, асабліва на поўдні краіны. У Беларусь, Phalacrocorax carbo, павяртаецца вясной, звычайна ў канцы сакавіка ці пачатку красавіка, калі пачынае сыходзіць лёд на вадаёмах.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь