Помнік “Ў” у Полацку быў усталяваны ў 2003 годзе і верагодна з’яўляецца адзіным у свеце помнікам, прысвечаным асобнай літары алфавіта. Літара “Ў” унікальная для беларускай мовы і не выкарыстоўваецца ў іншых славянскіх мовах, што робіць яе адметным сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

Помнік літары "Ў" у Полацку

Помнік выкананы ў выглядзе круглай пліты з высечанай вялікай літарай “Ў”. Зверху месціца яшчэ адна пліта, прастакутная, але перпендыкулярна, на ёй ёсць наступныя словы Рыгора Барадуліна:

“ад Еўфрасінні, ад Скарыны…, ад Полацка пачаўся свет…”

помнік літары "Ў" у Полацку

Помнік знаходзіцца ў цэнтры горада на алеі Францыска Скарыны і з’яўляецца адным з любімых месцаў для фатаграфій і турыстаў, а таксама своеасаблівым сімвалам павагі да беларускай мовы і культуры. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Чытайце таксама – што паглядзець у Полацку самастойна.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя