Капліца-пахавальня роду Жаброўскіх знаходзіцца недалёка ад вёскі Падневічы. Дакладней на дзявятым кіламетры трасы Ракаў-Івянец, былое ўрочышча Тупальшчына.

Падневічы капліца

Гэтая пахавальня быда пабудавана ў 1852 годзе (па-іншых звестах у 1868) з бутавага каменя ў рэтраспектыўна-гатычным стылі на мясцовых могілках. Акрамя самой капліцы, у мястэчку Падневічы знаходзіцца магіла аднаго з самых вядомых драматургаў і класікаў беларускай літаратуры – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Бюст Дуніна-Марцінкевіча

Капліца-пахавальня даволі кампактная, прастакутнай формы з невялічкай аднаяруснай вежкай. Будынак выглядае арганічна, але ў той жа час без асаблівых дэкаратыўных элементаў. На фасадзе вылучаецца ўваход, выкананы ў выглядзе арачнага партала, па перыметры ідзе ступеністы карніз, дах скатны.

Пахавальня ў вёсцы Падневічы.

Пахавальня Жаброўскіх і магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Жаброўскія, якія валодалі гэтымі землямі, патрапілі ў няласку пасля паразы паўстання 1863 года. Іх маёнткі часткова былі распрададзены, часткова канфіскаваны. У той перыяд яшчэ не было назвы “Падневічы”, фальварак называўся “Тупальшчына”.

Славутасці Беларусі - Падневічы

З 1950 года, населены пункт Тупальшчына цалкам ліквідаваны, дамы разабралі, альбо перавезлі, не захавалася і сядзіба Жаброўскіх, адзіным напамінам застаецца каменная каплічка.

Падневічы, Беларусь

Капліца Жаброўскіх і магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Падневічах

Памятны бюст на магіле Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ўсталявалі ў 1977 годзе. Вядома, што паэт працяглы час жыў і працаваў у гэтых краях, а яшчэ ў 1840 годзе ён купіў невялічкую сядзібу Люцінка (недалёка ад вёскі Пяршаі).

Помнік на магіле Дуніна-Марцінкевіча

Таму гэтыя месцы можна смела назваць яго другім домам. Пасля 1863 года аўтар некалькі гадоў правёў за кратамі ў Мінску, пасля вярнуўся ў свой маёнтак, дзе вёў актыўную дзейнасць: адкрыў школу, паставіў некалькі спектакляў і напісаў адзін са сваіх самых вядомых твораў – “Пінская шляхта“. Памёр пісьменнік у 1884 годзе.

Пахавальня Жаброўскіх у Падневічах

Знайсці месца дзе знаходзіцца гэткая капліца-пахавальня будзе нескладана, яна добра бачна з дарогі, ніжэй адзнака на мапе:

Недалёка ад Падневічаў варта наведаць даволі незвычайны храм у Пральніках і шыкоўны касцёл у Івянцы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь