Мсціслаў (таксама  Амсціслаў) –  горад сапраўды старажытны, з багатай гісторыяй і добрым турыстычным патэнцыялам. Знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, амаль на самай мяжы з Расіяй. Першыя летапісныя згадкі адносяцца яшчэ да пачатку 12 стагоддзя, аднак археалагічныя раскопкі і даследавання на гарадзішчах горада паказалі, што людзі жылі на гэтых землях значна раней. У Мсціславе ёсць гарадзішча “Дзявочая гара” і “Замкавая гара”, дзе зараз збудавана драўляная крэпасць.

Замкавая гара ў Мсціславе
фота 2019 года
Гарадзішча Мсціслаў
здымак 2024 года

Дзявочая гара ці дакладней гарадзішча больш старажытнае, месціцца ў паўночнай частцы горада. Прыкладныя памеры – 108 на 48 метраў. Адкрыў гэтае гарадзішча ў 1893 годзе археолаг Еўдакім Раманаў, праўда раскопкі праводзіліся ўжо пазней – у сярэдзіне 20 стагоддзі. Гэтым займаліся Аляксандр Ляўданскі і Сяргей Дубінскі, затым у 1978 годзе ўжо Міхаіл Ткачоў. Устаноўлена, што на гэтым месцы людзі жылі яшчэ на пачатку першага стагоддзя да нашай эры.

Мсціслаў Замкавая гара

Замкавае гарадзішча адносіцца да першай паловы 13 стагоддзя, таксама адкрыта Еўдакімам Раманавічам Раманавым. Па памерах яно значна больш, чым Дзявочае, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада, менавіта тутака сёння стаіць драўляная крэпасць.

Замкавая гара ў Мсціславе

Каля падножжа гарадзішча быў збудаваны кляштар кармелітаў, ад якога захаваўся шыкоўны касцёл Дзевы Марыі.

Амсціслаў

Сёння, замкавае гарадзішча ў Мсціславе – гэта паўнавартасная славутасць горада і месца дзе праводзіцца штогадовы фестываль – “Рыцарскі фэст”.

Замкавае гарадзішча і магіла невядомага рыцара ў Мсціславе

Замак ў Мсціславе

Каля брамы Мсціслаўскага гарадзішча абавязкова звярніце ўвагу на нетыповы аб’ект для Беларусі – магілу невядомага рыцара, які загінуў у 1502 годзе. Рыцар верагодна служыў у харугве князя Міхаіла Заслаўскага, а мяркуючы па тых даспехах і зброі, якое знайшлі ў рацэ Віхра, – воін быў вершнікам і даволі заможным. Падобнае абмундзіраванне ў тыя часы маглі сабе дазволіць адзінкі.

Цікавая славутасць каля замчышча ў Мсціславе

Цела і даспехі рыцара знайшлі яшчэ ў 2013 годзе, а праз год, падчас правядзення фестывалю “Рыцарскі фэст”, астанкі былі перапахаваны каля крэпасці, якую і абараняў гэты ваяр.

Мсціслаў - магіла невядомага рыцара

Бітва пад Мсціславам – адна з буйнейшых, якая адбывалася на тэрыторыі горада. У лістападзе 1502 года, пад сценамі крэпасці, сышліся ў бітве маскоўскія салдаты і ваяры ВКЛ.

Гарадзішча ў горадзе Мсціслаў

На крыжы ўсталявана невялічкая шыльдачка: “Невядомаму Рыцару загінуўшаму ў Мсціслаўскай бітве 4 (16) лістапада, 1502 года”.

Магіла невядомага рыцара ў Мсціславе

Гарадзішча ў Мсціславе будзе даволі лёгка адшукаць, бо да яго вядуць вуліцы Леніна і Юрчанкі. Дарэчы, яшчэ адно цікавае месца на старым замчышчы – Кагальная студня, гідралагічны помнік прыроды.

Вежа данжон у Мсціславе

А вось сама драўляная крэпасць на гарадзішчы з’явілася дзесьці напачатку 2000-ых гадоў. Цэнтральная частка  гэтай кампазіцыі з’яўляецца – вежа-данжон, якая паўтарае арыгінал канца 15 стагоддзя, які тут і стаяў.

Замак у горадзе ў Мсціслаў

Ніжэй кропка з месцам дзе знаходзіцца ў Мсціславе магіла рыцара і драўляны замак:

Калі будзеце ў Мсціславе рэкамендую таксама паглядзець Езуіцкі касцёл, а пры магчымасці з’ездзіць да руінаў царквы ў вёсцы Сялец (Ануфрыева).

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь