Інтэрактыўны гістарычны праект “Легендарныя эпохі” вяртаецца ў Дудуткі! У вясновам сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса “Дудуткі” аднаўляецца цікавая інтэрактыўная праграма, якая кожныя выходныя будзе распавядаць пра самыя значныя эпохі, падзеі і людзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.
Першыя княствы, шлях “З вараг у грэкі», стварэнне ВКЛ, войны з крыжакамі, Грунвальдская бітва, палітычныя уніі і саюзы – на мерапрыемствах праекта “Легендарныя эпохі” вы сустрэнецеся з рэканструктарамі розных гістарычных перыядаў, гісторыкамі, артыстамі і музыкамі, майстрамі і рамеснікамі!
10 красавіка 2021 праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпохе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі. Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:
- Рыцарскі турнір
- Бугурты і масавыя баі рыцараў
- Cярэднявечныя музыкі
- Майстар-клас па сярэднявечных танцах
- Сярэднявечныя гульні
- Лучны і арбалетны цір
- Старажытныя рамёствы
і шмат іншага!
Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 17.00.
Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:
- Паказальныя выступы рэканструктараў
- Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў
- Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду
- Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах
- Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства
- Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў
Квіткі: дарослы – 14 BYN, дзіцячы – 7 BYN, дашкольнікам бясплатна.
Падрабязнасці: + 375 29 602-52-50