Недалёка ад гістарычнага цэнтру Ашмян ёсць даволі цікавы гістарычны аб’ект – гэта старадаўнія каталіцкія могілкі з драўлянай капліцай. Гэтыя могілкі адносяцца прыкладна да канца 18 – першай паловы 19 стагоддзі. А вось драўляная капліца, якую можна ўбачыць сёння, была пабудавана толькі ў 2005 годзе. Аднак знешне яна паўтарае архітэктуру свайго гістарычнага папярэдніка 19-га стагоддзя.
Ёсць даволі цікавы, але на жаль не пацверджаны, факт паводле якога першую каплічку збудавалі з разабранага дамініканскага кляштара, які знаходзіўся на месцы Свята-Васкрасенскай царквы.
На саміх могілках даволі шмат дэндральных помнікаў, ёсць і некалькі незвычайных надмагільных скульптур. Вось да прыкладу надмагілле Барбары Валканаўскай.
Зручны ўваход на тэрыторыю могілак размешчаны з боку вуліцы Аўдзеева, ніжэй кропка на мапе:
Калі будзеце ў горадзе Ашмяны, то рэкамендую паглядзець касцёл Святога Міхала Арханёла, а таксама зазірнуць у старадаўнюю сінагогу каля мясцовага музея.