У вёсцы Мядзведзічы, – а гэта літаральна 12 кіламетраў ад горада Ляхавічы, Брэсцкай вобласці, можна паглядзець касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Даволі вялікі храм добра бачны яшчэ на пад’ездзе. Петрапаўлаўскі касцёл скончылі будаваць у 1908 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка, па праекце даволі вядомага польскага архітэктара – Стэфана Шылера.
Касцёл у Мядзведзічах быў урачыста асвечаны 6 жніўня, 1910 года, а першым ксяндзом прызначылі Яна Эйсманта. На фасадзе храма ёсць надпіс на латыні: “Gloria Deo”, што скарочана ад назвы богаслужэбнага гімна “Gloria in excelsis Deo” – “Слава ў вышніх Богу”. Крыху ніжэй – лічба 1908, як пісаў вышэй, дата заканчэння будаўніцтва.

Ступеністы фасад касцёла мае ярусную структуру, якая заканчваецца высокім шпілем са званіцай. Паколькі Стэфан Шылера быў прадстаўнікам стылю эклектыка, то і ў гэтым храме праглядаюцца ўласцівыя элементы змешвання. Касцёл у Мядзведзічах таксама мае і рысы стылю неабарока, які не часта можна сустрэць на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Храм аднавежавы, дамінанта ўсёй вёсцы Мядзведзічы. Нягледзячы на складаны перыяд атэізму за савецкім часам, касцёл застаўся дзейным і не быў разбураны. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе: