Мястэчка Трабы згадваецца ў пісьмовых яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзя і верагодна атрымала сваю назву ў гонар заснавальніка – Вялікага літоўскага князя Трабуса. За сваім часам гэтымі землямі таксама валодалі і Гальшанскія князі, а ў 1490 годзе мястэчка перайшло да Альбрэхта Гаштольда, які дарэчы заснаваў замак у Геранёнах.  У Трабах ёсць некалькі асноўных цікавостак, сяродя якіх – касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Касцёл у аграгарадку Трабы

Касцёл Трабы

Першы драўляны касцёл на гэтых землях з’явіўся прыкладна ў 1534 годзе, пры тым самым Альбрэхце з роду Гаштольдаў. Затым, на месцы некалькіх драўляных папярэднікаў, закладзены каменны храм які можна ўбачыць і сёння.

Касцёл у Трабах

Старое фота - касцёл у Трабах
здымак зроблены да 1918 года

Будаўніцтва распачалі ў 1900 годзе, але работы над храмам расцягнуліся амаль на 5 гадоў.  Таксама даволі цікава, што касцёл у Трабах асвяцілі толькі ў 1928 годзе. Дакладная прычына такой адтэрміноўкі – невядомая.

Касцёл Нараджэння Дзевы Марыі Трабы

Касцёл у аграгарадку Трабы

Па сваёй архітэктуры храм цалкам тыпавы прыклад стылю неаготыка, узору першай паловы 20 стагоддзя. Касцёл выкананы з жоўтай цэглы, мае дзве трох’ярусныя вежы, сцены ўпрыгожаны контрфорсамі і фігурнымі нішамі. Да асноўнага аб’ёму прымыкаюць сіметрычныя масіўныя сакрысціі, а завяршаецца будынак 5-граннай апсідай.

Неагатычны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Трабах

Пад час вайны касцёл даволі моцна пацярпеў ад абстрэлаў – былі часткова разбураны вежы. За прамежак часу з 1941 па 1944 гады былі забіты некалькі ксяндзоў у Трабах, якія змянялі адзін аднаго.

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Трабы, Беларусь
здымак зроблены да 1944 года

Сёння касцёл у Трабах дзейны, імшы рэгулярна вядуцца, а наведаць храм можа любы жадаючы.

Трабы касцёл

Аграгарадок Трабы Беларусь

Ніжэй адзнака касцёла на мапе:

Цераз аграгарадок Трабы праходзіць дарога Р48, якая злучае Іўе з вёскай Гальшаны і горадам Ашмяны. Таму плануючы паездку па славутасцям Беларусі, ёсць сэнс уключаць гэтыя кропкі ў свой маршрут. Ад храма таксама ёсць дарога ў бок Жамыслаўля, дзе захавалася сядзіба Умястоўскіх.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь