Мястэчка Трабы згадваецца ў пісьмовых яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзя і верагодна атрымала сваю назву ў гонар заснавальніка – Вялікага літоўскага князя Трабуса. За сваім часам гэтымі землямі таксама валодалі і Гальшанскія князі, а ў 1490 годзе мястэчка перайшло да Альбрэхта Гаштольда, які дарэчы заснаваў замак у Геранёнах. У Трабах ёсць некалькі асноўных цікавостак, сяродя якіх – касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.


Першы драўляны касцёл на гэтых землях з’явіўся прыкладна ў 1534 годзе, пры тым самым Альбрэхце з роду Гаштольдаў. Затым, на месцы некалькіх драўляных папярэднікаў, закладзены каменны храм які можна ўбачыць і сёння.


Будаўніцтва распачалі ў 1900 годзе, але работы над храмам расцягнуліся амаль на 5 гадоў. Таксама даволі цікава, што касцёл у Трабах асвяцілі толькі ў 1928 годзе. Дакладная прычына такой адтэрміноўкі – невядомая.


Па сваёй архітэктуры храм цалкам тыпавы прыклад стылю неаготыка, узору першай паловы 20 стагоддзя. Касцёл выкананы з жоўтай цэглы, мае дзве трох’ярусныя вежы, сцены ўпрыгожаны контрфорсамі і фігурнымі нішамі. Да асноўнага аб’ёму прымыкаюць сіметрычныя масіўныя сакрысціі, а завяршаецца будынак 5-граннай апсідай.

Пад час вайны касцёл даволі моцна пацярпеў ад абстрэлаў – былі часткова разбураны вежы. За прамежак часу з 1941 па 1944 гады былі забіты некалькі ксяндзоў у Трабах, якія змянялі адзін аднаго.

Сёння касцёл у Трабах дзейны, імшы рэгулярна вядуцца, а наведаць храм можа любы жадаючы.


Ніжэй адзнака касцёла на мапе:
Цераз аграгарадок Трабы праходзіць дарога Р48, якая злучае Іўе з вёскай Гальшаны і горадам Ашмяны. Таму плануючы паездку па славутасцям Беларусі, ёсць сэнс уключаць гэтыя кропкі ў свой маршрут. Ад храма таксама ёсць дарога ў бок Жамыслаўля, дзе захавалася сядзіба Умястоўскіх.








