Касцёл Святога Міхала ў Смаргоні – гэта па-сапраўднаму яркі і ўнікальны прыклад архітэктуры эпохі Адраджэння ў Беларусі, што добра захаваўся. Дарэчы, першапачаткова ён збудаваны быў як кальвінскі збор з усімі абарончымі атрыбутамі. Узвялі яго на змену старому драўлянаму папярэдніку на беразе ракі Оксна ў першай палове 17 стагоддзі.

Смаргонскі збор
фота 2024 года

Што паглядзець у горадзе Смаргонь?

Работы над каменным зборам цягнуліся з 1606 па 1612 гады, а сродкі на будынак ахвяраваў Мікалай Багуслаў Зяновіч – вядомы дзеяч ВКЛ таго часу. Аднак ужо ў 1617 годзе пабудова, якая належала кальвіністам, перададзена ў распараджэнне каталікоў. У 1621 годзе збор пераасвяцілі ў Траецкі касцёл і да 1866 года ён знаходзіўся ў каталіцкай абшчыны.

Траецкі касцёл Смаргонь
фота 2017 года

Смаргонь касцёл

За сваю доўгую гісторыю гэты Смаргонскі храм нямала пакутаваў і неаднаразова разбураўся. З-за гэтага архітэктура нязначна зменьвалася, але асноўная стылістыка будынка заставалася грунтоўнай.

Што паглядзець у горадзе Смаргонь?

Асноўны аб’ём касцёла мае васьмігранную форму да якой далучаецца вежа-званіца.

Старадаўні касцёл Святога Міхала ў Смаргоні

Смаргонь на старых фота
1930, старая паштоўка

Візуальна касцёл падзелены на 2 ярусы. Ніжні – большага памеру з арачнымі вокнамі і без асаблівага дэкору, а вось верхні ярус аздоблены цікавымі нішамі і пілястрамі.

Смаргонь кальвінскі збор

Цікавосткі Беларусі - горад Смаргонь

Яшчэ адна цікавая дэталь у архітэктуры – гэта невялічкая вежка з байнічкамі, што справа ад галоўнага ўваходу.

Смаргонь касцёл

Архітэктура Беларусі

У другой палове 19 стагоддзя касцёл забралі ў каталікоў і перадалі будынак праваслаўнай царкве. Храм быў пераасвячоны ў Свята-Міхайлаўскую царкву. У гэты перыяд храм пазбавіўся некаторых элементаў дэкору, які ўласцівы каталіцкім святыням.

Смаргонь старыя фота
1918 год, крыніца: YIVO Institute for Jewish Research

Пры перабудове паменшылі на два паверхі вышыню вежы-званіцы, у якой знаходзіцца галоўны ўваход.

Разбураны храм у горадзе Смаргонь
Храм за часам Першай сусветнай вайны

Праваслаўным храм праслужыў прыходу прыкладна 55 гадоў, пасля чаго, у 1921 годзе, вернуты каталікам, праўда будынак быў моцна разбураны за часам Першай сусветнай вайны.

Горад Смаргонь у 1917 годзе
1917 года, Разбураны горад
Смаргонскі касцёл гісторыя і фота
Падобны ракурс, 2024 год

Да 1930 года касцёл у Смаргоні аднавілі, але зноўку крыху змяніўшы аблічча старажытнага храма.

Храм у Смаргоні ў 1930 годзе
1930 год, адноўлены касцёл

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны касцёл Святога Міхала закрываюць. Наступныя гады, як і для многіх іншых храмаў Беларусі, былі даволі няпростымі. У 1970-х зрабілі рэканструкцыю, нават захаваўшы рысы рэнесансу і першапачатковай архітэктуры. А неўзабаве ў сценах старажытнага храма арганізавалі выставачную залу.

Касцёлы Беларусі

Пасля заканчэння СССР, касцёл Святога Міхала Арханёла павярнулі вернікам і адчынілі для наведвальнікаў. Сёння, магутныя трохметровыя сцены з выразнымі абрысамі ўсё яшчэ захоўваюць 400-гадовую гісторыю горада – што маю думку дужа добра.

Смаргонь на старых фота

Галоўная цікавостка Смаргоні знаходзіцца па адрасе: вуліца Балыша 1, ніжэй кропка з адзнакай на мапе.

Недалёка ад Смаргоні можна наведаць музей Агінскіх у Залессі, а таксама паглядзець руіны Крэўскага замка.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь