У Іўеўскім раёне, Гродзенскай вобласці, знаходзіцца вёска Лаздуны дзе можна ўбачыць касцёл Святых Сымона і Іуды Тадэвуша. Храм – гэта дамінанта ў мястэчку, вельмі добра праглядаецца яшчэ на пад’ездзе і пакідае прыемныя пачуцці дагледжанасці і сваёй закончанасці.


Будаваць касцёл пачалі ў 1904 годзе і па розных крыніцах будоўля цягнулася ад 3 да 7 гадоў.


Храм у Лаздунах выкананы ў неараманскім архітэктурным стылі (ці дакладней у псеўдараманскім стылі), які дастаткова рэдкі для Беларусі.

Падобныя касцёлы яшчэ ёсць у горадзе Вілейка, некалькі храмаў у Віцебскай вобласці, а таксама адзін у вёсцы Ілья.

Лаздунскі касцёл будаваўся з бутавага каменя і чырвонай цэглы.


Цікавы факт: на месцы, дзе стаіць сучасны касцёл, было некалькі яго папярэднікаў. Ад аднаго з іх захавалася невялічкая трохарачная брама, якая амаль на стагоддзе старэйшая за сам касцёл святога Сімяона і Тадэвуша. Размешчана злева ад храма.


Касцёл у вёсцы Лаздуны можна наведаць усім ахвочым, храм дзейны, рэгулярна праходзяць імшы.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Побач з Лаздунамі знаходзіцца горад Іўе, дзе таксама хапае цікавых аб’ектаў, якія варта паглядзець.








