У Іўеўскім раёне, Гродзенскай вобласці, знаходзіцца вёска Лаздуны дзе можна ўбачыць касцёл Святых Сымона і Іуды Тадэвуша. Храм – гэта дамінанта ў мястэчку, вельмі добра праглядаецца яшчэ на пад’ездзе і пакідае прыемныя пачуцці дагледжанасці і сваёй закончанасці.

Неараманскі касцёл у Беларусі

Касцёл у вёсцы Лаздуны

Будаваць касцёл пачалі ў 1904 годзе і па розных крыніцах будоўля цягнулася ад 3 да 7 гадоў.

Касцёл у Лаздунах

Касцёл Лаздуны

Храм у Лаздунах выкананы ў неараманскім архітэктурным стылі (ці дакладней у псеўдараманскім стылі), які дастаткова рэдкі для Беларусі.

Касцёл Ладзуны алтар

Падобныя касцёлы яшчэ ёсць у горадзе Вілейка, некалькі храмаў у Віцебскай вобласці, а таксама адзін у вёсцы Ілья.

Касцёл у вёсцы Лаздуны

Лаздунскі касцёл будаваўся з бутавага каменя і чырвонай цэглы.

Лаздуны стары здымак
старая паштоўка часоў Першай сусветнай вайны

Брама касцёла Лаздуны

Цікавы факт: на месцы, дзе стаіць сучасны касцёл, было некалькі яго папярэднікаў. Ад аднаго з іх захавалася невялічкая трохарачная брама, якая амаль на стагоддзе старэйшая за сам касцёл святога Сімяона і Тадэвуша. Размешчана злева ад храма.

Лаздуны старое фота
крыніца фота: Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Здымак канца 19ст.

Лаздуны брама

Касцёл у вёсцы Лаздуны можна наведаць усім ахвочым, храм дзейны, рэгулярна праходзяць імшы.

Касцёл у вёсцы Лаздуны

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Побач з Лаздунамі знаходзіцца горад Іўе, дзе таксама хапае цікавых аб’ектаў, якія варта паглядзець.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь