Калі вы цікавіцеся славутасцямі Беларусі, а руіны выклікаюць захапленне, то вам абавязкова варта наведаць вёску Княжыцы, дзе часткова захаваўся масіўны касцёл Святога Мікалая. Нягледзячы на занядбаны вонкавы выгляд храм усё адно пакідае моцнае ўражанне.

Рэшткі касцёла Святога Мікалая ў Княжыцах
фота 2025 года
Касцёл Княжыцы
фота 2017 года
Княжыцы фота
здымак 2013 года

Княжыцы згадваюцца ў пісьмовых крыніцах яшчэ ў самым пачатку 16 стагоддзя, але гісторыя гэтага храма і кляштара дамініканцаў больш пазнейшая. Так першапачаткова, на месцы гэтага каменнага касцёла знаходзіўся кляштар дамініканцаў з драўляным касцёлам. Сваю дзейнасць манахі-дамініканцы разгарнулі пры падтрымцы тагачаснага ўладальніка – Канстанціна Уладзіслава Паца. Дабро і загад на будаўніцтва кляштара ён пацвердзіў яшчэ ў 1681 годзе.

Прыгожыя касцёлы Беларусі
фота 2018 года
Касцёл Святога Мікалая Княжыцы
2025

Камяніцу пачалі будаваць дзякуючы ахвяраванням шляхціцаў Крукоўскіх, якім Княжыцы належалі ў 18 стагоддзі. Будаўніцтва цягнулася амаль 30 год, з 1750 па 1780, пасля чаго касцёл быў асвечаны архібіскупам магілёўскім – Станіславам Богуш-Сестранцэвічам.

Славутасці Беларусі з паветра
фота 2019 года
Княжыцы
2025

Кляштар дамініканцаў у Княжыцах дзейнічаў да 1831 года, пасля чаго быў ліквідаваны. Касцёл заставаўся парафіяльным яшчэ 30 год, але як і многія іншыя каталіцкія храмы ў 1863 годзе быў зачынены і прымусова перададзены праваслаўнай царкве. За наступныя гады была праведзена так званая “мураўёўская” рэканструкцыя старога храма: на даху надбудавалі 4 вялізных купала-цыбуліны.

Касцёл Княжыцы

Храм Княжыцы

Царква дзейнічала ажно да 30-ых гадоў, пакуль не пачалася актыўная антырэлігійная палітыка. Ёсць звесткі, што прыход здолелі аднавіць за пасляваенным часам (ці нават яшчэ пад час вайны), але складана знайсці пацвярджэнне гэтай інфармацыі. Гледзячы на здымкі 1941 года ў гэта вельмі складана паверыць.

Княжыцы старое фота
фота – Аляксей Вінэр, прыкладна 1939 год, з сайту be-tarask.wikipedia
Княжыцы руіны касцёла Святога Мікалая
2021

Дакладна вядома, што апошнія 60 гадоў, былы касцёл дамініканцаў у старажытнай вёсцы Княжыцы стаіць поўнасцю занядбаны. Яшчэ не так і даўно, звонку і ўнутры былі старыя будаўнічыя ўсходы – спроба рэстаўрыраваць храм і запаволіць стадыю разбурэння, але на жаль усе гэтыя спробы былі беспаспяховыя.

Храм у Княжыцах

Касцёл у Княжыцах

З-за адсутнасці калон унутры касцёла і вышыні збору каля 15 метраў унутранае памяшканне зачароўвае, а ўся прастора падаецца неабсяжнай і велічнай.

Руіны касцёла ў Княжыцах
2014 год

Княжыцы

Дарэчы касцёл Святога Міхаіла ў Княжыцах адносіцца да стылю віленскага барока, магчыма менавіта таму гэты храм так уражвае.

Цікавосткі Беларусі Княжыцы

Знайсці рэшткі гэтага касцёла будзе нескладана, бо іх добра бачна нават з трасы М4. Сама вёска Княжыцы знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, дзесьці за 15 кіламетраў ад Магілёва.

У Беларусі ёсць яшчэ некалькі падобных храмаў: тут дакладна варта адзначыць Селішча і Смаляны ў Віцебскай вобласці, а Траецкі касцёл у Беніцы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь