Далёка не кожная вёска Беларусі можа пахваліцца такім спісам славутасцяў як Вішнева. Тут ёсць некалькіх цікавостак, якія дакладна вартыя вашай увагі: Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква, рэшткі сядзібы Храптовічаў, а таксама шыкоўны касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Дарэчы, на фасадзе Вішнеўскага касцёла можна ўбачыць лічбы – 1424, калі ім верыць – так гэта атрымліваецца, што перад намі адзін са старэйшых каталіцкіх храмаў Беларусі.


Будаўніцтва менавіта гэтага мураванага касцёла пачалося ў сярэдзіне 17 стагоддзі, на месцы драўлянага храма-папярэдніка 1424 года. Будавалі касцёл пры дапамозе роду Храптовічаў. Так грошы ахвяраваў Юрый Храптовіч, а па заканчэнні работ, храм асвяціў біскуп Мікалай Слупскі.


Храм шмат цярпеў, быў некалькі разоў разрабаваны і нават часткова разбураны. Аднак пасля кожнага разбурэння – абавязкова надыходзіў перыяд аднаўлення, так напрыклад у 1771 годзе, касцёл і набыў рысы архітэктурнага стылю ракако, пасля чарговага рамонту.


Нягледзячы на свае вялікія памеры звонку касцёл усё ж такі аднанефны і даволі кампактны ўнутры. Будынак з дзвюма вежамі, якія выкананы амаль у адзін узровень з дахам. Паабапал асноўнага аб’ёму – сіметрычныя сакрысціі, а завяршаецца мураванка невялікай апсідай.


Фасад падзелены на тры ўмоўных часткі, якія ўпрыгожаны складанымі арачнымі вокнамі рознай формы, нішамі, карнізамі і фальш-калонамі.


У сярэдзіне 19 стагоддзя будуецца брама-званіца. Што здзіўляе і сёння – ейнае незвычайнае размяшчэнне, не з боку галоўнага ўваходу, а з боку апсіды.


Пасля 1906 года касцёл у Вішневе зведаў і яшчэ адну значную рэканструкцыю – з’явіліся тыя самыя 2 вежы на фасаднай частцы.

Прыкладна ў той жа перыяд з’явіўся роспіс скляпенняў і пілонаў ад вядомага майстра – Фердынанда Рушчыца. Усе гэтыя змены дадалі архітэктуры храма новыя элементы, але пры гэтым будынак захаваў і свае першапачатковыя рысы ранняга барока.

Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вішневе не закрываўся нават у перыяд савецкай улады. Складана назваць прычыну, чаму так адбылося, але імшы вяліся, а з 1953 года цалкам на беларускай мове.

Нядаўна ў касцёле адбыўся касметычны рамонт. Дарэчы недалёка ад яго сцен размяшчаецца невялічкая крыніца, асветленая ў 2009 годзе. Ніжэй размяшчэнне гэтай цікавосткі Беларусі з адзнакай на мапе:








