У вёсцы Новая Расна, гэта Камянецкі раён, калісьці знаходзіўся маёнтак Матушэвічаў-Грабоўскіх з вялікай сядзібай і паркам. Большасць будынкаў былога сядзібнага комплексу не захавалася, за выключэннем кальвінскага збору які таксама выконваў ролю капліцы-пахавальні роду Грабоўскіх.

Пахавальня Грабоўскіх Новая Расна

Грабоўскія набылі мястэчка Новая Расна ў 1849 годзе. Пры іх пачалася рэнавацыя ўсяго маёнтка: стары палац дзе жылі Матушэвічы (дарэчы закладзены яшчэ Сапегамі) перабудавалі ў аднапавярховую сядзібу.

Кальвінскі збор у Новай Расна

Для сваёй радавой капліцы яны выкарысталі стары пратэстанцкі храм, які быў пабудаваны яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя (той самы кальвінскі збор).

Капліца Грабоўскіх і кальвінскі збор у Новая Расна

Па архітэктуры будынак адносіцца да стылю класіцызм. Вылучаецца масіўным порцікам на 4 калонах дарыйскага ордара. Храм выкананы без асаблівых дэкаратыўных элементаў, адзінае ўпрыгожванне – гэта невялічкае акно ў сярэдзіне франтона.

Новая Расна, Беларусь

За савецкім часам капліца Грабоўскіх была разрабавана, а сам будынак пачаў павольна разбурацца і злёгку мог паўтарыць лёс велічнага кляштара марыянаў (разабраны на цэглу).

Кляштар марыянаў Новая Расна
Так выглядаў касцёл і кляштар манахаў-марыянаў, фота 1920 года, крыніца: be-tarask.wikipedia

Аднак будынак па выніку прыстасавалі пад складскія патрэбы, што своеасаблівым чынам захавала гэтую гістарычную спадчыну. Да 2014 года былы пратэстанцкі храм у вёсцы Новая Расна нагадваў руіны, пакуль яго не аднавілі.

Пахавальня Грабоўскіх і былы пратэстанцкі храм Новая Расна

Знайсці месца проста: з трасы Р102, з’язджайце на вуліцу Сацыялістычная, капліца будзе адразу за крамай.

Недалёка знаходзіцца горад Высокае, дзе можна паглядзець руіны замка Сапегаў, сядзібу Патоцкіх і Троіцкі касцёл.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь