На беларускіх палях можна без асаблівай складанасці сустрэць невялічкую, але вельмі актыўную, птушку – Ерчык лугавы (па руску – луговой чекан).

Птушкі Беларусі: Ерчык лугавы

Гэтая птушка мае цікавую, але даволі непрыкметную афарбоўку. Верх цела – больш карычневы з цёмнымі стракатымі плямамі і палосамі. Ніз – светлы (белаваты або жаўтаваты, ці нават насычана руды) з ярка выражанымі падоўжнымі плямамі на грудзях і баках.

Птицы Беларуси - луговой чекан

Светлая палоска над вокам тонкая і вельмі заўважная. Лугавы ерчык (Saxicola rubetra) вылучаецца невялічкай вострай дзюбай, чорнага колеру.

Ерчык лугавы
самец
Лугавы ерчык - самка
самка

Самкі і самцы – даволі падобныя звонку, але самцы, так бы мовіць, больш кантрасныя.

Ерчык лугавы

Птушка невялікая, так даўжыня цела складае дзесьці 13-15 сантыметраў, а размах крылаў каля 22-25 сантыметраў.  Аснова рацыёну гэта дробныя насякомыя, лічынкі, павукі, а восенню часам таксама дадаецца і насенне.

Луговой чекан фото

У Беларусі часам можна ўбачыць Ерчыка чорнагаловага – гэта рэдкі сабрат лугавога ерчыка.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь