На беларускіх палях можна без асаблівай складанасці сустрэць невялічкую, але вельмі актыўную, птушку – Ерчык лугавы (па руску – луговой чекан).
Гэтая птушка мае цікавую, але даволі непрыкметную афарбоўку. Верх цела – больш карычневы з цёмнымі стракатымі плямамі і палосамі. Ніз – светлы (белаваты або жаўтаваты, ці нават насычана руды) з ярка выражанымі падоўжнымі плямамі на грудзях і баках.
Светлая палоска над вокам тонкая і вельмі заўважная. Лугавы ерчык (Saxicola rubetra) вылучаецца невялічкай вострай дзюбай, чорнага колеру.


Самкі і самцы – даволі падобныя звонку, але самцы, так бы мовіць, больш кантрасныя.
Птушка невялікая, так даўжыня цела складае дзесьці 13-15 сантыметраў, а размах крылаў каля 22-25 сантыметраў. Аснова рацыёну гэта дробныя насякомыя, лічынкі, павукі, а восенню часам таксама дадаецца і насенне.
У Беларусі часам можна ўбачыць Ерчыка чорнагаловага – гэта рэдкі сабрат лугавога ерчыка.