Вёска з прыгожай назвай Гаўя (па-руску будзе Гавья) знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Іўе і аматарам вандровак па Беларусі можа быць цікава будынкам чыгуначнай станцыі.

Вёска Гаўя (Гавья)

Збудавалі гэта вакзал у 1908 годзе, як раз тады завяршылася будаўніцтва чыгуначнай веткі, якая звязала Ліду і Маладзечна. Дарэчы, цягнікі па гэтаму напрамку ходзяць тутака і сёння.

Железнодорожная станция Гавья

Сама станцыя ў вёсцы Гаўя ўяўляе сабою аднапавярховы цагляны будынак, які смела можна аднесці да стылю мадэрн.

Гаўя

На здымку ніжэй можна паглядзець як вакзал выглядаў у першай палове 20 стагоддзя, як бачыце сама пабудова амаль не змянілася і цалкам захавалася, а вось воданапорная вежа да нашага часу не дайшла.

Старая паштоўка Гаўя
Старая паштоўка 1916 года

Само мястэчка досыць старое і вядома з сярэдзіны 16 стагоддзя, першапачаткова як Гаўя-Сулікаўшчына. У розныя часы належала Маўлевічам, Жукоўскім, Брахоцкім. Цалкам імаверна што была тут і якая-небудзь сядзібка, але дакладнай інфармацыі не знайшоў.

Чыгуначная станцыя Гаўя

Гаўя чыгуначная станцыя

Адзнака чыгуначнай станцыі Гаўя на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю заехаць паглядзець шыкоўны касцёл у Ліпнішках і таксам сядзібу Бердаўка

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь