Вёска з прыгожай назвай Гаўя (па-руску будзе Гавья) знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Іўе і аматарам вандровак па Беларусі можа быць цікава будынкам чыгуначнай станцыі.

Збудавалі гэта вакзал у 1908 годзе, як раз тады завяршылася будаўніцтва чыгуначнай веткі, якая звязала Ліду і Маладзечна. Дарэчы, цягнікі па гэтаму напрамку ходзяць тутака і сёння.

Сама станцыя ў вёсцы Гаўя ўяўляе сабою аднапавярховы цагляны будынак, які смела можна аднесці да стылю мадэрн.

На здымку ніжэй можна паглядзець як вакзал выглядаў у першай палове 20 стагоддзя, як бачыце сама пабудова амаль не змянілася і цалкам захавалася, а вось воданапорная вежа да нашага часу не дайшла.

Само мястэчка досыць старое і вядома з сярэдзіны 16 стагоддзя, першапачаткова як Гаўя-Сулікаўшчына. У розныя часы належала Маўлевічам, Жукоўскім, Брахоцкім. Цалкам імаверна што была тут і якая-небудзь сядзібка, але дакладнай інфармацыі не знайшоў.


Адзнака чыгуначнай станцыі Гаўя на мапе:
Калі будзеце ў гэтым краі, раю заехаць паглядзець шыкоўны касцёл у Ліпнішках і таксам сядзібу Бердаўка








